BE RU EN
rss facebook twitter

Таццяна Вадалажская: Сёлета ў "Лятучага ўніверсітэта" - больш моцная плынь курсаў па гісторыі

06.09.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Таццяна Вадалажская: Сёлета ў "Лятучага ўніверсітэта" - больш моцная плынь курсаў па гісторыі
фота amp.by
Якія цікавосткі падрыхтавала для слухачоў праграма Лятучага ўніверсітэта на 2014-2015 навучальны сезон? І якую аўдыторыю спадзяюцца ўбачыць выкладчыкі?

9 верасня ў Лятучым універсітэце адбудзецца адкрыццё новага навучальнага года. Чым праграма пятага па ліку сезона збіраецца прывабіць слухачоў, і чым яна будзе адрознівацца ад папярэдніх?

Пра гэта карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з кандыдатам сацыялагічных навук, каардынатарам Лятучага ўніверсітэта Таццянай Вадалажскай.

- Што цікавага і адметнага рыхтуе праграма на 2014-2015 навучальны сезон?

- З аднаго боку, праграма ў нас застаецца такой, як і была: курсы, семінары, школы вакол майстраў, таксама плануюцца дыскусіі і камунікацыі ў межах канферэнцыі.

Наконт новага: мы зараз разглядаем тое, як трэба і магчыма рухацца па прасторы Лятучага, і спрабуем больш шчыльна працаваць з семінарамі - не шырокімі, навучальнымі, а хутчэй распрацоўчымі. Гэта будзе Майстроўня біблейнага перакладу Ірыны Дубянецкай, семінар па дыдактыцы "Уводзіны ў сістэмны падыход" Уладзіміра Мацкевіча, семінар па сацыяльнай аналітыцы Паўла Баркоўскага, і працягнецца яшчэ адзін семінар па метадалогіі.

І гэта больш шчыльныя групы, якія ўжо будуць працаваць над інтэлектуальным прадуктам. І зразумела, што туды запрашаюцца адмыслоўцы і, можа, тыя, хто калісьці праходзіў курсы і вылучыўся ў сваёй мэтанакіраванасці на супольную супрацу.

Што яшчэ адметнага? Неяк так склалася, што сёлета ў нас - больш моцная плынь курсаў і школаў па гісторыі. Прычым, усе яны прапанаюць абсалютна розныя падыходы да гісторыі. І адзін з іх нават - гэта філасофія гісторыі, то бок месца, дзе якраз можна разабрацца з магчымасцямі мыслення гісторыі.

І, падаецца, вось гэты комплекс будзе вельмі важным у сённяшніх абставінах і ў тым, што мы прыцягваем гісторыю для рашэння сучасных праблемаў. Думаю, гэта вельмі цікава.

- А ці возьмуць удзел у праграме новыя выкладчыкі, навукоўцы?

- Так, будуць новыя людзі. Адна із найцікавейшых з’яваў сённяшней інтэлектуальнай і культурнай прасторы Беларусі, як мне падаецца, - Міхаіл Баярын з тэорыяй Свадзеі. Фактычна на другім матэрыяле - гэта матэматыка, я б сказала. Толькі іншая: матэматыка як мастацтва, як прыгажосць і як вельмі дасканалая сістэма.

Упершыню з намі будзе працаваць вось так шчыльна, як выкладчык Марына Сакалова, якая прапануе курс па супольнай гісторыі Еўропы. Будуць выкладаць яшчэ два гісторыка, якія раней з намі мелі супрацу, але ў іх не было курсаў ці школаў: Алег Дзярновіч і Алесь Краўцэвіч

Таксама некалькі курсаў будуць ад філосафаў, якія раней супольна распрацоўвалі курс філасофіі. Зараз гэты курс атрымае працяг, але філосафы таксама будуць выкладаць і паасобку. Гэта Зміцер Майбарада, Лілія Ілюшына, і вельмі цікавы курс, на маю думку, у Алішэра Шарыпава - прыкладная семіотыка.

Так што ў нас даволі моцная змена ці пашырэнне састава.

- Таццяна, на вашае гледзішча, ці маюць моц у сэнсе грамадзянскага выхавання семінары, лекцыі і курсы Лятучага? Ці назіралі асабіста вы пэўныя метамарфозы ў слухачах?

- Мне падаецца, што чакаць таго, што і ў справаздачах нельга. Маўляў, вось чалавек слухаў курс, атрымаў новыя веды і пайшоў рабіць нешта іншае, чым займаўся дагэтуль. Гэта падман самога сябе.

Але людзі змяняюцца! І гэтыя змены каштоўныя тым, што адбываюцца недзе ўнутры чалавека - у выбары шляху, у выбары супольнасцяў і гэтак далей. І калі казаць пра грамадзянскае выхаванне, адукацыю, то пытанне не ў тым, каб ведаць свае правы і свабоды, магчымасці грамадскай актыўнасці, а пытанне менавіта ў магчымасці загартавацца ў гэтым сэнсе.

А гэта сёння патрабуе значных высілкаў як у мысленні, як ў аналітыцы, так і ў іншых гуманітарных арыентырах. Гэта тая прапанова, якая дае магчымасць самому чалавеку мысліць, супольна мысліць, засвойваць спосабы падыхода да мыслення. Таму яна найбольш каштоўная для грамадзянскага выхавання і адукацыі. 

- Каго б вы жадалі бачыць сярод аўдыторыі вашага ўніверсітэта? Людзей з якіх сацыяльных групаў, якога ўзросту?     

- Шчыра скажу: я была б шчаслівая бачыць тых, хто нядаўна скончыў вну. Можа, гэта неабавязкова, але вну - гэта звычайна інтэлектуальна-гуманітарная праца, і чалавек, які скончыў, пачынае зноў шукаць такой жыццёвай патрэбы. 

Я з вялікай радасцю бачу тых людзей, якія сустрэліся з экзістэнцыйнай праблемай - не псіхалагічнага кшталту, а ў сэнсе пошуку адказаў на пытанні: што я раблю? а што мне трэба рабіць?

І вось калі людзі прыхдзяць з такім накірункам, яны больш за ўсіх і самі бяруць і больш за ўсіх даюць універсітэту і тым, хто побач з імі. Напэўна, менавіта такія людзі адпаведныя задумам і планам Лятучага ўніверсітэта.  

Больш падрабязную праграму новага навучальнага года ў Лятучым універсітэце можна знайсці тут.  

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео