BE RU EN
rss facebook twitter

Да 500-годдзя Аршанскай бітвы ў Беларусі выдалі настольную гульню “1514”

05.09.2014
Да 500-годдзя Аршанскай бітвы ў Беларусі выдалі настольную гульню “1514”
Фота Еўрарадыё
Яна разлічаная на кампанію ад 2 да 6 чалавек, а гуляць можна як за войска ВКЛ, так і за маскоўскую армію.

Настольная гульня “1514” выйшла ў Беларусі да 500-й гадавіны бітвы пад Оршай. 8 верасня 1514 года 35-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага разграміла 80-тысячную маскоўскую армію на рацэ Крапіўна ў 5 кіламетрах ад горада.

Гульня, створаная арт-студяй “Прас”, складаецца з поля, картак з загадкамі і дзеяннямі, фігуркамі беларускага і маскоўскага войска, а таксама кубіка. Яна нагадвае традыцыйныя настольныя гульні, але з беларускім кантэкстам.

“Неяк ехалі ў цягніку ў Гродна і прыдумалі канцэпцыю такой гульні, гуляцца ў якую вельмі проста пад піва кампаніяй ад 2 да 6 чалавек. Адразу ж прыдумалі і правілы, — расказвае адзін са стваральнікаў “1514” Мікалай Тамашэвіч. — Мы крыху адышлі ад гістарычных рэалій і не сталі рабіць колькасную перавагу аднаго войска над іншым, каб усе гульцы былі ў роўных умовах”.

Гульня хутка з’яўвіцца ў розных крамах. Замовіць яе можна будзе і праз інтэрнэт. З улікам гандлёвых нацэнак каштаваць яна будзе каля 250 тысяч рублёў і вышэй, паведамляе Еўрарадыё.

“У нас прафесійная паліграфія, добрыя матэрыялы. Нашы фігуркі няхай і зробленыя з пластыку, але для кожнай скульптар рабіў асобны макет. Калі б рабілі проста нейкія конусы, можна было б знізіць кошт, але выглядала б не так прыстойна”, — тлумачыць адносна немалы кошт гульні Мікалай Тамашэвіч.

Стваральнікі “1514” не выключаюць, што калі гульня будзе карыстацца попытам, то ў будучыні могуць з’явіцца аналагі да іншых славутых дат у беларускай гісторыі. Напрыклад, да 605-й гадавіны Грунвальдскай бітвы, перамога ў якой будзе святкавацца ў 2015 годзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео