BE RU EN
rss facebook twitter

Выклік Лукашэнку ад юнака з бярэзінскай школы выдалілі з Youtube

04.09.2014
Выклік Лукашэнку ад юнака з бярэзінскай школы выдалілі з Youtube
Калі б беларускі лідар адгукнуўся на ўжо сусветна вядомы "выклік ледзяной вадой" (Ice Bucket Challenge), то мусіў бы ці сам абліцца ледзяной вадой, ці цягам 24 гадзін ахвяраваць 100 долараў.

Дзесяцікласнік бярэзінскай школы №3 Дзмітрый Дайнэка быў вымушаны выдаліць з Youtube відэаролік, на якім кідае выклік Лукашэнку, паведамляе  Радыё "Свабода".

На ім відаць, як хлопец абліўся трыма вёдрамі вады і такім чынам зрабіў выклік Аляксандру Лукашэнку.

Гэткім чынам юнак узяў удзел у акцыі "выклік ледзяной вадой" (Ice Bucket Challenge). Калі б Аляксандар Лукашэнка на яе адгукнуўся, то мусіў бы ці сам абліцца ледзяной вадой, ці цягам 24 гадзін ахвяраваць 100 долараў на карысць дабрачыннага фонду ALS Association, які ініцыяваў кампанію.

Як распавёў Дайнэка ў каментары Радыё "Свабода", яго і ўсіх хлопцаў, якія бралі ўдзел у здымках, выклікалі ў інспекцыю па справах непаўналетніх і ў школу. Нагодай стала, нібыта, тое, што ролік быў выстаўлены на сайце "Хартыя-97". 

Хлопца прымусілі выдаліць ролік з Youtube. Яго і сяброў палохалі тым, што паставяць на ўлік у інспецыі па справах непаўналетніх і дадуць штраф.


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео