BE RU EN
rss facebook twitter

Тэлеканал "Белсат" страціў сваю назву праз пастанову Вярхоўнага суда

04.09.2014
Тэлеканал "Белсат" страціў сваю назву праз пастанову Вярхоўнага суда
Вярхоўны суд Беларусі сёння забараніў назву тэлеканала "Белсат".

Вярхоўны суд Беларусі сёння абавязаў Польскае тэлебачанне спыніць выкарыстанне гандлёвага знаку "Белсат" пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі, а таксама на старонцы сайта "Белсат" у інтэрнэце, даступным для карыстальнікаў на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Радыё Свабода

Суд таксама пастанавіў спагнаць з адказчыка 9 998 800 рублёў судовых выдаткаў.

Пазоў супраць кампаніі Telewizja Polska S.A., якой належыць гандлёвая марка "Белсат", быў пададзены ўладальнікам беларускай фірмы "БЕЛСАТплюс" Андрэем Беляковым у траўні мінулага года.

Паводле Белякова, яго кампанія, якая займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта цярпіць страты з-за сугучнасці з назвай тэлеканала. 27 студзеня 2014 года калегія Вярхоўнага суда пазоў Белякова адхіліла ў сувязі з тым, што заяўнік не прадставіў доказаў парушэння ягоных выключных правоў на гандлёвы знак.

Але праз пяць месяцаў Прэзідыум Вярхоўнага суда Беларусі прыняў рашэнне накіраваць пазоў Андрэя Белякова супраць тэлеканала "Белсат" на новы разгляд у сувязі з нібыта недасканалым вывучэннем доказаў па справе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео