BE RU EN
rss facebook twitter

Вызначаныя пераможцы літаратурнага конкурсу «Экслібрыс»

03.09.2014
Вызначаныя пераможцы літаратурнага конкурсу «Экслібрыс»
Ад лютага 2014 года доўжыўся прыём конкурсных прац на літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Аляксандра Уласава, прысвечаны нон-фікшн — невыдуманай літаратуры, заснаванай на фактах.

У пачатку жніўня пачало працу журы, у якое ўвайшлі знаныя аўтары, публіцысты, крытыкі, навукоўцы: Сяргей Дубавец, Інга-Ліна Ліндквіст, Алесь Пашкевіч, Аляксандр Фядута, Ірына Шаўлякова, Вольга Шпарага.

Сябры журы атрымалі творчыя работы канкурсантаў пад нумарамі і да абвяшчэння вынікаў не ведалі, якіх аўтараў ім давялося ацэньваць, паведамляе прэсавая служба Саюзу беларускіх пісьменнікаў

Ацэнкі выстаўляліся ў два этапы, на фінальным — да працы журы далучылася Святлана Алексіевіч, бадай, найвядомейшы ў свеце беларускі аўтар, які працуе ў жанры мастацка-дакументальнай прозы.

Такім чынам, аргкамітэт мае гонар абвясціць пяць пераможцаў конкурсу (у алфавітным парадку):

Крысціна Бандурына

Антон Рудак

Ганна Севярынец

Хведар Сумкін

Аляксей Шэін

Пераможцаў уганаруюць на ўрачыстай цырымоніі, дата якой будзе абвешчана дадаткова. Усе яны атрымаюць рыдэры MultiReader Supreme 5664 ад кампаніі “Prestigio” і падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якія выступілі партнёрамі конкурсу.

Найлепшыя конкурсныя творы будуць змешчаныя ў электронных бібліятэках ebooks.prestigioplaza.com і e-kniga.by. Аднаго з удзельнікаў чакае спецыяльны прыз ад газеты «Наша Ніва». Асобныя тэксты будуць апублікаваны ў «Нашай Ніве», «Літаратурнай Беларусі», «Дзеяслове».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео