BE RU EN
rss facebook twitter

Рашэнне па справе аб гандлёвым знаку “Белсат” будзе агучанае 4 верасня

03.09.2014
Рашэнне па справе аб гандлёвым знаку “Белсат” будзе агучанае 4 верасня
Дзяржаўны пракурор у сваім выступе ў сераду заявіла, што лічыць парушэнне аўтарскіх правоў тэлеканалам даказаным і мяркуе неабходным задаволіць пазоў Андрэя Белякова.

Першапачаткова зыск супраць Telewizja Polska S.A., каму належыць гандлёвая марка “Белсат”, быў пададзены ўладальнікам беларускай фірмы “БЕЛСАТплюс” Андрэем Беляковым у маі мінулага года.

Па словах Белякова, яго кампанія, якая займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта церпіць страты з-за сугучнасці з назвай тэлеканала. 27 студзеня 2014 года калегія Вярхоўнага суда зыск Белякова адхіліла ў сувязі з тым, што заяўнік не прадставіў доказаў парушэння яго выключных правоў на гандлёвы знак.

Разам з тым, праз пяць месяцаў пасля гэтага Прэзідыум Вярхоўнага суда Беларусі прыняў рашэнне накіраваць зыск Андрэя Белякова супраць тэлеканала “Белсат” на новы разгляд у сувязі з нібыта недасканалым вывучэннем доказаў па справе.

2 і 3 верасня ў новым судовым працэсе прадстаўнікі бакоў яшчэ раз давялі судовай калегіі свае пазіцыі. Андрэй Белякоў сцвярджае, што “Польскае тэлебачанне” парушыла ягоныя правы на гандлёвы знак “Белсат”, прадстаўнікі ж тэлеканала даводзяць, што ніякай гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі канал не вядзе. А ў Польшчы гандлёвы знак зарэгістраваны ў адпаведнасці з усімі прававымі нормамі.

Адметна, што пазіцыя Андрэя Белякова выглядала ў судзе значна менш абгрунтаванай, зазначае прэс-служба БАЖ. Заяўнік нават вымушаны быў звярнуцца з дадатковым хадайніцтвам аб удакладненні сваіх іскавых патрабаванняў.

Нягледзячы на гэта ў сваім выступе ў судовых спрэчках раніцай 3 верасня прадстаўнік пракуратуры заявіла, што лічыць пазіцыю Белякова абгрунтаванай і папрасіла суддзяў задаволіць ягоны іск.

Рашэнне па справе аб гандлёвым знаку “Белсат” будзе агучана у чацвер 4 верасня а 9 гадзіне раніцы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео