BE RU EN
rss facebook twitter

Конкурсная праграма «Бардаўскай восені» вяртаецца

30.08.2014
Конкурсная праграма «Бардаўскай восені» вяртаецца
Фестываль «Бардаўская восень», які ў мінулым годзе адсвяткаваў 20-ці гадовы юбілей, распачынае прыём заяваў на конкурсную праграму-2014.

«Бардаўская восень» цягам апошніх год працягвае спалучаць традыцыі і сучаснасць і адкрываць новыя імёны ў беларускай музыцы. Фэст з адметнай атмасферай і багатай гісторыяй у гэтым годзе пройдзе традыцыйна ў апошнія выходныя кастрычніка ў Бельску, Беластоку ды навакольных мятэчках Падляшскага рэгіёну Польшчы.

Каб узяць удзел у конкурсе «Бардаўскай восені 2014», трэба даслаць 1-2 песні ў дэма-запісах, фота і сваю кантактную інфармацыю на афіцыйную скрыню конкурснага адбору [email protected]. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца выключна аўтарскія музычныя творы на беларускай мове на ўласныя вершы, альбо на вершы беларускіх паэтаў, выкананыя ў акустычным фармаце, паведамляе прэс-служба фэсту. Першы этап конкурснай праграмы сёлеташняй «Бардаўскай восені» традыцыйна пройдзе ў фармаце адборачнага канцэрту ў Менску, які адбудзецца 14-га верасня ў бар-клубе «ДК» (Мінск, вул. Талбухіна 4, 3-ці паверх). У гэты вечар кожны з заяўленых канкурсантаў прадставіць адзін са сваіх твораў на суд публікі і журы. Па выніках канцэрту будуць вызначаныя канкурсанты, якія пазмагаюцца за перамогу на фестывалі ў Польшчы.

«У мінулым годзе фестываль святкаваў юбілей і з гэтае прычыны конкурс не праводзіўся, - кажа каардынатар фестывалю ў Беларусі Алесь Кот-Зайцаў, - але ў гэтым годзе традыцыя вяртаецца і мы, як і заўжды, запрашаем усіх ахвочых узяць удзел у конкурснай праграме фэсту, якая безумоўна з’яўляецца самай важнай падзеяй кожнай «Бардаўскай восені». У сувязі з перапынкам у цэлы год, мы чакаем шмат заявак ад канкурсантаў і спадзяемся, што ўдасца адкрыць сапраўды цікавых і яскравых маладых беларускіх музыкаў і ў гэтым годзе».

Заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме прымаюцца да 12-га верасня. Надалей кожны з канкурсантаў мусіць узяць удзел у адборачным канцэрце 14-га верасня, па выніках якога і будуць вызначаныя ўдзельнікі конкурснага канцэрту «Бардаўскай восені 2014» у Бельску Падляшскім. Вызначаць пераможцаў, як і заўжды, будзе кваліфікаванае журы фэсту. Але не абыйдзецца і без прыемных цікавостак, адной з якіх стане прыз глядацкіх сімпатый на адборачным канцэрце і, безумоўна, запрошаная зорка вечару, якая пакуль трымаецца ў сакрэце.

Любыя пытанні звязаныя з удзелам у адборы на конкурсную праграму «Бардаўскай восені 2014», а таксама свае заявы на ўдзел можна дасылаць да 12-га верасня на скрыню [email protected].

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео