BE RU EN
rss facebook twitter

Падчас матчу БАТЭ — "Слован" затрымалі заўзятара за шалік з "Пагоняй"

27.08.2014
Падчас матчу БАТЭ — "Слован" затрымалі заўзятара за шалік з "Пагоняй"
Сцюарду падаўся падазроным яго шалік з гістарычным гербам «Пагоня».

Падчас матчу ў адказ плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ з браціслаўскім «Слованам» на стадыёне быў затрыманы заўзятар Сяржук Бахун. Сцюарду падаўся падазроным яго шалік з гістарычным гербам «Пагоня». Палову матчу заўзятар правёў у апорным пункце, піша газета "Салідарнасць".

— Гэта здарылася прыкладна на 30-й хвіліне першага тайма. Я заўважыў, што сцюард пільна на мяне глядзіць і нешта кажа па рацыі. Зразумеў, што гэта тычыцца менавіта мяне. І тут жа падбеглі два супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі, — распавёў падрабязнасці ўчорашняга інцыдэнту Сяржук Бахун.

Паводле яго словаў, міліцыянеры адмовіліся растлумачыць прычыну затрымання. Яго словы пра тое, што ён заплаціў за білет і нічога не парушае, праігнаравалі, заявіўшы, што «там разбяруцца».

— Сімвалічна, што ў сцюарда, які здаў мяне міліцыі, на камізэльцы быў нумар 006, — узгадвае Сяржук. Разам з ім у апорны пункт адправіўся журналіст «Еўрарадыё» Алесь Пілецкі, які таксама быў на футболе ў якасці заўзятара.

— У апорцы нас пасадзілі ў пакой і сказалі чакаць начальніка. Ён усё не ішоў, яго пару разоў выклікалі па рацыі. З'явіўся хвілін праз сорак. Маёр Вячаслаў Паўлавец. Адразу ж заявіў, што менавіта ён даў загад мяне затрымаць.

Сяргей распавядае, што шалік з «Пагоняй» заўсёды бярэ на спартыўныя мерапрыемствы - на гандбол, хакей і футбол:

— Бывае, што міліцыянты пытаюць, што гэта за сімволіка. Я ім тлумачу, што гэты герб прызнаны Міністэрствам культуры ў якасці гістарычнага сімвала, што ён прысутнічае на гербах Магілёва і Віцебскай вобласці. Як правіла, на гэтым усё і сканчалася. Але ў гэты раз міліцыянты папаліся нейкія неадукаваныя.

Сяргей кажа, што маёр Паўлавец яго не слухаў і настойваў на сваім.

— Кажа, нельга на стадыён з такім шалікам, бо гэта нібыта незарэгістраваная сімволіка. Я яму патлумачыў, што гэта не сцяг у руках, а элемент адзення, што «Пагоня» афіцыйна прызнаная. А ён мне: «Ты з Брэста? Вось там і насі свой шалік!»

У выніку, як расказвае Сяргей, міліцыянт вымусіў яго схаваць шалік пад вопратку і прыгразіў не з'яўляцца з ім больш на барысаўскім стадыёне.

— Нас адпусцілі пад канец матчу. Ніякіх пратаколаў, ніякіх выбачэнняў. Буду пісаць скаргу на дзеянні Паўлаўца. Я заплаціў за квіток, нічога не парушаў. Хто мне кампенсуе грошы і маральныя выдаткі?

На інцыдэнт з Бахунам аператыўна адрэагавалі іншыя заўзятары. Паведамленне пра затрыманьне за шалік яшчэ падчас гульні з'явілася на старонцы футбольных ультрас у Твітэры.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео