BE RU EN
rss facebook twitter

Падземныя пераходы Мінска зачысцяць ад гандляроў і бруду

25.08.2014
Падземныя пераходы Мінска зачысцяць ад гандляроў і бруду
На тое аддаў загад мэр беларускай сталіцы.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька запатрабаваў навесці парадак у падземных пераходах Мінска.

Адпаведнае даручэнне ён даў сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме, піша Наша Ніва.

«Раней было дадзена даручэнне навесці парадак у падземным пераходзе каля станцыі метро «Каменная Горка». Заданне не выканана, там па-ранейшаму вядзецца несанкцыянаваны гандаль, у тым ліку прамысловымі таварамі, - адзначыў Мікалай Ладуцька. - Варта таксама звярнуць увагу на санітарны стан аб'ектаў грамадскага харчавання, якія працуюць у пераходах».

Мэр раскрытыкаваў таксама рэкламнае афармленне пераходу.

«Пасажырапаток «Пятроўшчыны» складае каля 20 тыс. чалавек штодня, «Малінаўкі» - 35-36 тыс. чалавек. Але самыя напружаныя - «Каменная Горка» і «Інстытут культуры», таму гэтым станцыям трэба надаць асаблівую ўвагу», - заўважыў старшыня Мінгарвыканкама.

Мікалай Ладуцька запатрабаваў навесці ідэальны парадак у падземных пераходах сталіцы, у тым ліку пераходах каля станцый метро, да канца тыдня.

«Разбярыцеся і навядзіце парадак, зрабіце арганізаванае падсвятленне. У суботу (30 жніўня) мы праінспектуем, што было зроблена для добраўпарадкавання пераходу каля «Каменнай горкі», - сказаў ён.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео