BE RU EN
rss facebook twitter

У гicторыю – на роварах

22.08.2014 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
У гicторыю – на роварах
фота http://vk.com/tutvamnezdes2
Гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя "Талака" зладзіла напрыканцы мінулага тыдня ў Гомелі шэраг краязнаўчых экскурсій для аматараў ровараў і гісторыі роднага краю.

Гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя "Талака" зладзіла напрыканцы мінулага тыдня ў Гомелі шэраг краязнаўчых экскурсій для аматараў ровараў і гісторыі роднага краю. Акцыя, якая мае назву "Тут вам не здесь 2" адбылася ў межах кампаніі "Зробім лепш 2014".

Гомельскія талакоўцы прапанавалі ўдзельнікам ажна чатыры тэматычныя экскурсіі-маршруты:
1) Стайні князя Паскевіча
2) Могільнік рачной славы Гомеля
3) Містычнае гарадзішча радзімічаў
4) Гарадскія легенды

Усе чатыры экскурсіі праходзілі адначасова, і ўдзельнікі выбіралі сабе той маршрут, які ім быў больш да спадобы: камусці падавалася цікаўнай атмасфера закінутых баржаў, цікава было па іх палазіць, гэткі "сталкерскі" маршрут;
Камусьці было больш да спадобы даведацца пра гісторыю Гомеля і гарадскія легенды. Былі і такія, хто за гэты "бліжні свет" аддаваў перавагу сівой даўніне, і адправіўся на старажытнае радзіміцкае гарадзішча.

Зміцер Кірэенка, сябар ГМКГА "Талака": "Агулам у экскурсіях прыняло ўдзел блізу 50 чалавек. Нават міліцыянты, якія адрэагавалі на такую колькасць народу, якія сабраліся ў адным месцы і ў адзін час, а таксама мокрае надвор’е не папсавалі настрой і запал. У сваю чаргу, экскурсаводы спрабавалі як мага больш цікава падаць матэрыял аб мінулым Гомеля, ягоных адметнасцях і легендах. Падчас шпацыру таксама выяўляліся праблемы ў арганізацыі веластруктуры Гомеля: нехта, канешне, і амаль не заўважаў бар’ераў, і пераскокваў на ровары бардзюры нібыта на сваіх дваіх, але было і шмат тых, каму прыходзілася спыняцца. Часам заміналі натоўпы людзей — бадай што найгалоўнейшы мінус гэта поўная адсутнасць веласцяжынак. Але гэта ніяк не паўплывала на пазітыўны настрой прысутных".

Па выніках экскурсій было вырашана стварыць іх віртуальныя версіі каб тыя, хто не здолеў паўдзельнічаць маглі таксама праехацца маршрутамі гарадской гісторыі.

Акцыя "Тут вам не здесь 2", які мае на мэце падвышэнне зацікаўленасці маладзёнаў да гісторыі роднага горада атрымае працяг у верасні ў выглядзе канцэрта выканаўцы Андрэя Павука.

Як паведамiў Зміцер Кірэенка карэспандэнту Службы iнфармацыi "ЕўраБеларусi", плануецца, што акцыя "Тут вам не здесь" атрымае працяг у будучым, але калi – зараз сказаць цяжка. Таксама пакуль нельга прагназаваць, у якiм фармаце яна пройдзе. Упершыню акцыя  "Тут вам не здесь" адбылася як фотапаляванне. Другi раз яна прайшла ў фармаце шэрага краязнаўчых экскурсій для аматараў ровараў. Што будзе далей – у гомельскай "Талаке" яшчэ не ведаюць, але кажуць, што працяг плануецца. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео