BE RU EN
rss facebook twitter

Катынь - сведчанне таго, якія пакуты і здзекі ў XX стагоддзі зведала беларуская нацыя

22.08.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Катынь - сведчанне таго, якія пакуты і здзекі ў XX стагоддзі зведала беларуская нацыя
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Заўтра, 23 жніўня, - агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.

23 жніўня Еўропа будзе адзначаць Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў. Прадстаўнікі беларускай грамадскасці едуць у Катынь пад Смаленск, каб ушанаваць памяць растраляных там у 1940-м годзе польскіх афіцэраў і забітых падчас сталінскіх рэпрэсіяў тысячаў савецкіх людзей.  

Карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з арганізатарам акцыі і яе нязменнымі ўдзельнікамі, каб даведацца, што рухае гэтымі людзьмі.

Намеснік старшыні Руху салідарнасці "Разам", адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Беларусі, ініцыятар паездак у Катынь Алесь Макаеў:

- Мы робім выправу ў Катынь ужо чатыры гады - з 2009-га, калі Еўропа прыняла вырак пра ўшанаванне памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў 23 жніўня - ў дзень, калі быў падпісаны пакт Молатава - Рыбентропа.

Зараз таксама паедзем наведваць мемарыяльны комплекс. Запальваем лампадкі, ускладаем кветкі і вянкі. Акцыі беларусаў у Катыні звычайна праходзяць пад нашымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Шмат адных і тых жа людзей ездзяць штогод, але далучаюцца і новыя.

Чаму ездзім? Для беларусаў Катынь - адно з сакральных месцаў, бо ў польскім войску, больш за 3 000 афіцэраў якога растралялі там ў 1940-м годзе, было шмат ураджэнцаў не толькі Заходняй, але і Усходняй Беларусі. Гэта была эліта, адукаванейшыя людзі нашай краіны. Можна сказаць, што яны былі будучыняй краіны, калі б засталіся жывымі…

У гэтым годзе, як і ў мінулым, у Катынь паедзе адзін аўтобус. Хацелася б, канешне, болей, але, нажаль, сродкі не дазваляюць замовіць больш.

Арганізоўваем паездку мы, Рух салідарнасці "Разам", а падтрымліваюць нас грамадскія актывісты, якія дапамагаюць таксама і ў Курапатах. Гэта стала для нас ужо традыцыйным. Трэба, каб не толькі рухі ды партыі наведвалі гэты мемарыял, але і самі беларусы асобна.

Мемарыял "Катынь" - сведчанне таго, якія пакуты і здзекі ў XX стагоддзі зведала беларуская нацыя. Наш абавязак - памятаць пра памерлых і ведаць, дзе яны пахаваныя.

Каардынатар грамадскіх ініцыятываў "Хрысціянскі рух" і "За ўратаванне Курапатаў" Ганна Шапуцька:

- Гэта вельмі важна - ехаць у Катынь ці, напрыклад, у Быкоўню (мемарыяльны комплекс ахвярам камуністычнага тэрору на ўсходзе ад Кіева. - ЕўраБеларусь). Мы традыцыйна рушым у Катынь, бо для нас гэты крыху бліжэй.

І, ведаеце, злачынства ўжо XXI стагоддзя адбылося таксама пад Смаленскам - забойства прэзідэнта Польшчы Качынскага і польскай эліты.

23 жніўня - такі агульнаеўрапейскі дзень ушанаваня памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. Гвалт адбываўся ва ўсіх краінах савецкай прасторы. І як у Еўропе ўшаноўваюць памяць забітых пры фашызме, так і ў нас павінны ўшаноўваць памяць па забітых пры Сталіне.

Канешне, вельмі важна наша прысутнасць у гэты дзень менавіта ў іншай краіне дзеля таго, каб паказаць міжнародную салідарнасць. Гэта трэба рабіць дзеля таго, каб больш не было злачынных рэжымаў.

На вялікі жаль, мы бачым, што гэта ізноў адбываецца, што пуцінскі рэжым амаль паўтарае злачынствы папярэдніх рэжымаў. І наша прысутнасць у Катыні, на тэрыторыі Расіі вельмі хважна. 22-га жніўня будзе ўшанаванне памяці ахвяраў рэпрэсій у Курапатах, а на наступны дзень едзем у Катынь. У кагосьці, мажліва, атрымаецца трапіць у Быкоўню ці якую іншую такую кропку былога Савецкага Саюзу.

Гэтая салідарнасць патрэбна, как выказаць сваё "не!" таму, што зараз робіць Расія, і каб спыніць наступ новага імперскага фашызму. Акрамя шанавання памяці бязвінна закатаваных людзей, мы пратэстуем супраць гвалту ва Украіне, супраць тэрарызму, які спансіруе Расія. Дарэчы, Расія сама зараз з’яўляецца краінай-тэрарыстам. 

Старшыня аб’яднання пенсіянераў "Наша Пакаленне" Таццяна Зелка:

- Намагаюся ездзіць у Катынь штогод, каб ушанаваць памяць забітых. На маё гледзішча, абыйсці гэта немажліва. Кожнаму чалавеку трэба хоць аднойчы, але з’едзіць туды і ўбачыць, колькі там ляжыць бязвінна забітых людзей.

Нават недастаткова таго, што гэты мемарыял існуе ў сённяшнім выглядзе. Мы ніколі не аддамо абавязку перад гэтымі людзьмі. Таму што іхнія нашчадкі маглі б жыць… І яны маглі вельмі шмат чаго зрабіць на карысць сваім дзяржавам, бо там ляжыць увесь колер нацыі не толькі беларускай, але і ўкраінскай, расійскай, польскай… Менавіта ўвесь колер нацыі ляжыць разадраны, растрэляны, бязвінна забіты!

Гэта наш святы абавязак - увекавечыць іх. Мы не павінны забываць, што яны там ляжаць, што яны жылі.

Калі ходзіш па мемарыялу, сустракаеш вельмі шмат украінскіх прозвішчаў. Таксама і з горада Роўна, адкуль я родам, і нават з маленькіх вёсачак адтуль…

Там ёсць і грузіны, і армяне, і немцаў вельмі шмат ляжыць. Наогул, гэта была такая бойня, якую нават страшна ўявіць.

Асабіста мне вельмі страшна, што мы ізноў уваходзім у гэтую фазу. Дай Бог Украіне вырвацца з гэтага ўсяго, дай Бог, каб яны перамаглі, каб ім хапіла моцы духу ўсё ж такі ўзняцца па-над гэтым… Таму што я вельмі баюся, што мы ізноў вернемся ў гэтыя часы.

Канешне, Расія нажыла сабе ворага і, на маё гледзішча, на шмат стагоддзяў наперад.

Мой бацька пасля вайны пяць год быў на Калыме. На той час гэта ў нас дома не абмяркоўвалася, неяк намагаліся адмоўчвацца, каб гэта не адбілася на нас, дзецях. І,  натуральна, тое, што бацька прывёз з Калымы - лютую нянавісць да камуністаў. Ненавідзеў іх люта! Прычым, я доўга не магла зразумець, чаму… Ён заўсёды мне казаў: "Таня, калі ты вырасцеш, ты ўсё зразумееш".

Пасадзілі бацьку ў 46-м нібыта за тое, што ў ягонай кішэні знайшлі нейкае зерне, калі ён вяртаўся з працы дамой. Усю акупацыю ён пражыў у Роўна, а ягоная хата знаходзілася нездалёк ад канцлагера. І бабуля мне распавядала, што калі хто ўцякаў адтуль, то бёг да іхняй хаты. А чаму да іх? Дзед камуністам быў. Дапамагалі, давалі адзежу, перапраўлялі ў лес.

Дарэчы, Сцяпан Бандэра быў таксама з Ровеншчыны. І калі мне кажуць, што бандэраўцы - фашысты, што яны забівалі ўсіх запар, адказваю: калі б тое было праўдай, не было б ні мяне, ні сям’і маіх продкаў. Мой дзед-камуніст прыехаў у Роўна разам з трыма паплечнікамі ў 39-м годзе. Дык выжылі ж! А калі пачалася бамбёжка, ягоную сям’ю схаваў у сябе ад немцаў бургамістр горада. Бабуля распавядала: "Наверсе гуляюць нацысты, святкуюць уваход у горад, а мы сядзім у склепе. І мне бургамістр кажа: толькі не шуміце, бо немцы ўбачаць і растраляюць і нас, і вас". 

І вось яшчэ што: пасля вайны мая мама пераехала з-пад Кіева ў Роўна, была першая камсамолка на камбінаце. Здавалася б, ну, каго яшчэ там было забіваць, як не сям’ю камуніста і камсамолкі? Але ніхто да іх ніколі не прыходзіў і прэтэнзіяў не прад’яўляў. Значыць, усё залежыла ад людзей.

Вось вам і бандэраўцы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео