BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусы Алексіевіч і Бяляцкі ў фаварытах на Нобелеўскую прэмію

20.08.2014
Беларусы Алексіевіч і Бяляцкі  ў фаварытах на Нобелеўскую прэмію
Японскі пісьменнік Харукі Муракамі не першы год з’ўляецца намінальным лідарам букмекерскіх кантор, але ўзнагароды ў выніку дастаюцца іншым літаратарам.

Найбуйнейшыя букмекерскія канторы свету адкрылі лініі на уладальнікаў сёлетняй Нобелеўскай прэміі, якая будзе прысуджаная праз два месяцы, у кастрычніку.

Стаўкі на Нобелеўскую прэмію па літаратуры прымаюць адразу чатыры канторы. Ва ўсіх лідарам працягвае з’яўляцца японец Харукі Муракамі, стаўкі на яго прымаюцца з каэфіцыентам 4 да 1. Муракамі не першы год з’ўляецца намінальным лідарам букмекерскіх кантор, але ўзнагароды ў выніку дастаюцца іншым літаратарам, піша "Наша Ніва".

Год таму каэфіцыенты зашкальвалі на пісьменніцу з Беларусі Святлану Алексіевіч. За пару дзён да ўручэння Алексіевіч увогуле выйшла на першае месца. У выніку прэмія была аддадзеная канадцы Эліс Манро. Варта адзначыць, што яшчэ ні разу не было, каб Нобелеўскую прэмію па літаратуры два гады запар аддавалі жанчыне. Стаўкі на Алексіевіч роўныя 14 да 1.

5 да 1. Такія стаўкі можна зрабіць на 76-гадовага пісьменніка з Кеніі Нгугі Ва Тхіёнга. Яго выдавалі па-расейску яшчэ ў савецкія часы, як сацыялістычнага пісьменніка Кеніі. Доўгі час ён выкладаў ва ўніверсітэтах ЗША, але апошнія 10 гадоў жыве на Радзіме. Піша Тхіёнга па-ангельску і на мове кікуйю.

Высокія каэфіцыенты на яшчэ адну літаратарку з Афрыкі - Асію Джэбар з Алжыра (7 да 1). Яна доўгі час жыве ў Францыю, яе кнігі таксама выдавалі яшчэ за часамі СССР.

14 да 1. Так можна паставіць на сірыйскага паэта Адоніса, амерыканку Джойс Кэрал Оўтс, кітайца Бэй Дао.

На Нобелеўскую прэмію міра стаўкі прымае толькі адна кантора - Paddypower. Лідарам у іх з’яўляецца доктар-гінеколаг з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (былы Заір) Дэніс Муквеге (Denis Mukwege) - заснавальнік бальніцы для ахвяраў сэксуальнага гвалту (4 да 1).

У кастрычніку 2012 г. у яго кватэру ўварваліся ўзброеныя людзі, якія ўзялі ў закладнікі жонку і дачок Муквеге, а пасля яго прыходу дадому паспрабавалі застрэліць і самога доктара Муквеге. Сям'ю выратаваў ахоўнік, які прыйшоў на дапамогу. Ахоўнік быў забіты, але вымусіў нападнікаў збегчы.

Былы палітвязень, праваабаронца Алесь Бяляцкі высока знаходзіцца ў спісе. Летась нарвежскія СМІ паведамлялі, што Бяляцкі застаўся за крок ад узнагароды, як атрымала Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.

Крыху вышэй за Бяляцкага ацэньваюцца шанцы расійскай "Новай газеты" (16 да 1).

На другім месцы Папа Францішак (4,5 да 1), на трэцім - амерыканскі грамадскі дзеяч Джын Шарп (8 да 1), аўтар кніг па негвалтоўнай барацьбе з аўтарытарнымі рэжымамі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео