BE RU EN
rss facebook twitter

На Глыбоччыне пройдзе юбілейны «Magnificat-2014»

19.08.2014
На Глыбоччыне пройдзе юбілейны «Magnificat-2014»
Дзясяты раз у Беларусі пройдзе Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлевізійных праграм «Magnificat».

З 24 па 28 жніўня ў Мінску і Глыбокім будуць паказаны 43 кінастужкі з 16 краін свету.

Найбольшая колькасць конкурсных фільмаў у гэтым годзе – 12 – была даслана з Расіі. На другім месцы – гаспадыня фестывалю Беларусь (10 стужак). Замыкае тройку краін па колькасці конкурсных прац Польшча (7 фільмаў).

Геаграфія краін-удзельніц юбілейнага «Магніфіката» ўражвае: Арменія, Вялікабрытанія, Грузія, Ізраіль, Італія, Іспанія, Казахстан, Македонія, Сербія, ЗША, Украіна, Францыя і Харватыя. Сярод рэжысёраў, якія даслалі свае працы на конкурс, – Вольга Дашук, Ірына Волах, Аляксандр Купрын, Кшыштаф Журоўскі, Юрый Каліна, Юрый Захватаеў і інш.

Фестываль распачнецца 24 жніўня ў Мінску, а на наступны дзень пераедзе ў Глыбокае, дзе будзе прадстаўлена большасць конкурсных фільмаў, паведамляе Westki.info. У межах фестываля некаторыя фільмы можна будзе паглядзець таксама ва Удзеле.

Традыцыйна на фестывалі пройдзе асобны конкурс мультыплікацыйнага кіно для дзяцей з дзіцячым журы, а таксама сустрэча з гледачамі «Магніфіката».

Юбілей кінафестываля супаў з юбілеем яго стваральніка і кіраўніка. Рэжысёр Юрый Гарулёў святкуе сёлета сваё 70-годдзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео