BE RU EN
rss facebook twitter

У Польшчы расце колькасць разводаў сярод шлюбаў з кароткім сямейным стажам

18.08.2014
У Польшчы расце колькасць разводаў сярод шлюбаў з кароткім сямейным стажам
На думку спецыялістаў, вінаватыя ў гэтым надта клапатлівыя бацькі і выхаванне бяз стрэсу. Грае сваю ролю і стаўленне грамадства - развод цяпер не ёсць паразаю жыцця.

У Польшчы хутка расце колькасць разводаў сярод параў з кароткім сямейным стажам. На думку спецыялістаў, вінаватыя ў гэтым надта клапатлівыя бацькі і выхаванне без стрэсу, піша Беларуская рэдакцыя Польскага радыё са спасылкай на тыднёвік „Wprost”.

Пра тое, што ў Польшчы расце колькасць разводаў гаворка ідзе ўжо некалькі гадоў. Яшчэ 14 гадоў таму цягам году развод бралі каля 42 тысячаў параў. У мінулым годзе - 66 тысячаў.

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што ўсё часцей развод бяруць асобы, у якіх сямейны стаж меншы, чым 4 гады. Больш за 10 гадоў таму іхная колькасць не перавышала 10 тысячаў. Цяпер гэта 15,5 тысяч. Калісці развод бралі сем'і, якія пражылі разам 5-9 гадоў. Цяпер рэй вядуць пары з вельмі кароткім сямейным стажам. Найчасцей як прычыну разводу яны называюць нязгоднасць характараў.

Чаму расце колькасць разводаў? Псіхолагі гавораць, што людзі не да канца сур’ёзна задумваюцца пра абгрунтаванасць такога рашэння ды кіруюцца эмоцыямі. Гэта адна прычына. Другое - змена стаўлення да шлюбу. 

„Бачная вялікая нецярплівасць сужонкаў. Яны ўспрымаюць сужонства як рэч. Калі яно сапсуецца, то ня варта яго рамантаваць, - кажа прафесар Томаш Шлендак, дырэктар Інстытуту сацыялогіі Унівэрсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні. - Калісці, як нешта сапсавалася, то трэба было гэта парамантаваць. Цяпер людзі сапсаваную рэч выкідваюць”.

Для сучасных параў развод часта з'яўляецца першым рашэннем, якое бярэцца пад увагу ў выпадку крызісу або нейкіх праблемаў. Паводле псіхолагаў, маладыя людзі часта ня ўмеюць спраўляцца з праблемамі - гэта віна бацькоў.

Цікава, што ў Польшчы заявы на развод найчасцей падаюць жанчыны. Гэта вынік таго, што полькі вельмі змяніліся. Яны ўжо не настолькі залежныя ад мужчынаў, не патрабуюць іх фінансавай падтрымкі і дасканала даюць сабе рады. Адначасова выраслі патрабаванні ў дачыненні да мужчынаў.

"Некалі развод успрымаўся як жыццёвая параза. Цяпер ужо не”, - дадае прафэсар Шлендак.

Паводле дадзеных Цэнтру апытання грамадскай думкі (CBOS), рашучых прыхільнікаў разводаў у Польшчы ўдвая больш, чым яго праціўнікаў.

З аднаго боку, гэта добра, паколькі асобы пасля разводу не сустракаюцца з астракізмам у грамадстве. Але з другога, грамадскі дазвол прычыняецца да таго, што рашэнне пра развод часта прымаецца непрадумана.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео