BE RU EN
rss facebook twitter

Вынесена пастанова пра затрыманне члена cавета рэспублікі Ганны Шарэйка

14.08.2014
Вынесена пастанова пра затрыманне члена cавета рэспублікі Ганны Шарэйка
Личности
lioznonews.by
Дырэктар бройлернай птушкафабрыкі пазбаўлена дэпутацкай недатыкальнасці праз карупцыйны скандал.

 Як паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, вынесена пастанова пра затрыманне дырэктара Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганны Шарэйка, якая з’яўляецца членам савета рэспублікі, піша "Наша Ніва".

"У сувязі з тым, што гэтая службовая асоба з’яўляецца членам савета рэспублікі і карыстаецца дэпутацкай недатыкальнасцю, матэрыялы, якія даказваюць яе датычнасць да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння, былі прадстаўлены ў вызначаным парадку на пазачарговую сесію савета рэспублікі", - адзначыў Кабаковіч.

Пазачарговая сесія праходзіла 14 жніўня.

Дырэктара Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Ганна Шарэйка нарадзілася ў 1960 годзе ў в. Антопалье Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут, Усерасійскі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут птушкагадоўлі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Працавала ў саўгасе "Слідчаны" Чашніцкага раёна, у аб’яднанні "Белсяльгастэхніка". Кар’еру на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы пачала з пасады аператара.

Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём "За працоўныя заслугі". Пераможца рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года-2008" у намінацыі "За высокі прафесіяналізм".

З’яўлялася членам пастаяннай камісіі савета рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы. У члены ср пятага склікання высоўвалася ад Віцебскага, Гарадоцкага, Дубровенскага і Ліозненскага раёнаў. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео