BE RU EN
rss facebook twitter

Папа Францішак паслаў тэлеграму беларусам з нябёсаў

14.08.2014
Папа Францішак паслаў тэлеграму беларусам з нябёсаў
Личности
AFP
Транзітам пралятаючы на самалёце над Беларуссю 13 жніўня, папа рымскі павітаў беларускі народ і ягонага кіраўніка.

 Пра тое паведамляе Радыё Ватыкана.

"Пралятаючы над вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага бласлаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб Усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем", - гаворыцца ў тэлеграме ад папы Францішка на імя Лукашэнкі.

Борт з папам ляцеў над тэрыторыяй Беларусі 13 жніўня каля 19.00 па мінскім часе.

Па дарозе ў Паўднёвую Карэю Францішак праляцеў над 11 краінамі: Італіяй, Харватыяй Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і, нарэшце, самой Паўднёвай Карэяй. Усяго ён пераадолеў шлях у 8970 км.

Нагадаем, што зараз пантыфік знаходзіцца з візітам ў Паўднёвай Карэі. Візіт у Сеул - першая вандроўка кіраўнікоў каталіцкай царквы ў Азію за апошнія 20 год і першая для новага пантыфіка, які заняў пост у сакавіку 2013 года.

У аэрапорце папу Францішка сустрэла асабіста прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе, перадае Бі-Бі-Сі.

Падчас візіта папа далучыць да ліку святых 124 карэйскіх каталікоў, якія памерлі за сваю веру ў XVIII-XIX стагоддзях.

Вандроўка працягнецца з 14 па 18 жніўня. Цэрэмонія кананізацыі адбудзецца ў суботу, 16 жніўня, на адной з цэнтральных плошчаў Сеула. Чакаецца, што на ёй збярэцца каля мільёна вернікаў.

Пазней у планах папы - выступ з прамовай, у якой ён закліча Паўднёвую і Паўночную Карэі да міра.

Нагадаем, што вандроўка папы супала з запускамі ракетаў бліжняга радыўса дзеяння з боку КНДР. Тры ракеты былі выпушчаныя раніцай 14 жніўня, у той час, калі самалёт пантыфіка знаходзіўся ў паветры па-над Паўднёвай Карэяй.

Яшчэ дзве ракеты былі выпушчаныя пазней.

 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео