BE RU EN
rss facebook twitter

Вопратка з беларускімі арнаментамі імкліва заваёўвае Польшчу (відэа)

13.08.2014
Вопратка з беларускімі арнаментамі імкліва заваёўвае Польшчу (відэа)
Пакуль у Беларусі актыўна абмяркоўваюць вышыванкі і арнаменты, у Польшчы мода на этнавопратку, у тым ліку беларускую, набірае абароты.

У Беластоку з’явіўся новы брэнд Xoroshe, чыё адзенне з традыцыйнымі беларускімі і польскімі арнаментамі імкліва набірае папулярнасць у Польшчы. “Будзьма” паразмаўляла з жыхаркай Падляшша, стваральніцай брэнда адзення Xoroshe Магдаленай Петрук пра “вышыванкавы бум” і моду на этнічнае адзенне.

Чаму вы вырашылі звярнуцца да традыцыйных арнаментаў? Наколькі верагодна, што такога кшталту вопратка можа стаць насамрэч моднай?

Кожнаму чалавеку патрэбнае пачуццё прыналежнасці, адчуванне таго, кім ён ёсць і адкуль ягоныя карані. Традыцыйныя ўзоры ў модзе таму, што гэта адзін са спосабаў выказвання вернасці сваёй малой Бацькаўшчыны. Асабіста для мяне такой малой айчынай з’яўляюцца Падляшша і Палессе, як з беларускага, так і з польскага боку. Можна заўважыць, што моладзь стамілася быць грамадзянамі свету і ўсё часцей цікавіцца тым, што блізкае, сваё, традыцыйнае. Народныя, рэгіянальныя строі былі надзвычай модныя ў 1914 годзе, жанчыны дзяліліся ўзорамі фартушкоў, вышывалі багата аздобленыя сарочкі, таму што тыя вышыванкі былі не толькі прыгожыя, але і модныя. Мы прывыклі ўспрымаць моду таго часу як штосьці музейнае, ізаляванае ад катэгорый сучаснага мыслення, а чаму ўзоры нашых бабуль не маглі б вярнуцца ў форме гарадской моды ў 2014 годзе?

Вы выкарыстоўваеце не толькі польскія, але і беларускія арнаменты. Ці падкрэсліваеце вы іх беларускую прыналежнасць?

Мяне натхнілі арнаменты, тыповыя для беларускай меншасці ў Польшчы, уласна на Падляшшы. Што цікава, нягледзячы на тое, што праз гэты рэгіён прайшла дзяржаўная мяжа, такія самыя ўзоры дасёння можна знайсці ў ваколіцах Кобрына і Берасця.

Каго вы лічыце сваёй мэтавай аўдыторыяй?

У першую чаргу падляшукоў, палешукоў і беларусаў наогул, але спадзяюся на тое, што нашыя ўзоры такія харошыя і арыгінальныя, што знойдуць сваіх прыхільнікаў і выйдуць за межы нашага культурнага рэгіёна. Першыя праявы цікавасці да маёй калекцыі ўжо прыходзілі, напрыклад, з Капенгагена.

Наколькі тэма “народнай вопраткі” вострая ў Польшчы?

Мая фірма сустракаецца з вялікім зацікаўленнем. У Польшчы пануе мода на этнадызайн, і асучасненыя фальклорныя рэчы. Асабліва папулярныя ўзоры такіх рэгіёнаў, як Кашубы, Ловіч, Курпе, а таксама ўсё тое, што асацыюецца з горскімі рэгіёнамі на поўдні Польшчы. Хацелася б, каб падляшска-палескія ўзоры сталі такімі ж папулярнымі.

Ці чулі вы пра “вышыванкавы” бум у Беларусі?

Так, я чытала пра гэта на Будзьме (смяецца).

На вашую думку, ці чакае такога кшталту вопратку адраджэнне?

Безумоўна.

Як і дзе можна замовіць вашую прадукцыю?

Вопратку Xoroshe можна набыць у Беластоку, у інтэрнэт-краме www.xoroshe.pl, а ў Беларусі можна будзе купіць праз краму www.prastora.by.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео