BE RU EN
rss facebook twitter

Жыхар Віцебску стварыў школьныя сшыткі для сапраўдных беларусаў (фота)

10.08.2014
Жыхар Віцебску стварыў школьныя сшыткі для сапраўдных беларусаў (фота)
nn.by
Дызайн вырабаў Уладзіміра Рамановіча адметны белым і чырвоным колерамі і арнаментам.

 Новы дызайнерскі брэнд для дзяцей і школьнікаў распрацаваў Уладзімір Рамановіч з Віцебску, піша "Наша Ніва".

Сшыткі з беларускім арнаментам, магніты з алфавітам на лядоўню, нататнікі з нацыянальным каларытам і шмат чаго іншага робіцца сіламі адной сям’і.

На такую творчасць Уладзіміра натхнілі двое малых сыноў. Нягледзячы на тое, што жонка руская, дзяцей у сям’і ад самага пачатку імкнуліся выхоўваць па-беларуску.

"Мы сутыкнуліся з тым, што нам катастрафічна не хапала матэрыялаў для таго, каб дзеткі вучыліся размаўляць па-беларуску. Калі нешта і сустракаецца на беларускай мове, то хіба для школьнікаў, а не малых дзяцей. Ды і якасць гэтай прадукцыі, мягка кажучы, так сабе".

Так першай спробай стаў звычайны алфавіт на лядоўню для малых дзетак.

"Пакуль вы занятыя прыгатаваннем ежы ці бавіце час на кухні, дзеці ў форме гульні змогуць складаць словы і вывучаць мову", - расказвае пра магніты Уладзімір.

"Мы вырашылі рабіць менавіта сшыткі з арнаментам, алфавітам на адваротным баку ды прымаўкамі. Сшыткі могуць быць нават з "Пагоняй", абы ў дзетак не было праблем у школе. Далейшыя планы - запусціць серыю нататнікаў і альбомаў для малявання. Усё, вядома ж, у прыгожым беларускім аздабленні".

Прадукцыю ў хуткім часе можна будзе купіць у інтэрнэт-краме, якая знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. А замовы прымаюцца ўжо зараз на інтэрнэт-скрыню [email protected] і праз суполку Укантакце "Магніты на лядоўню, cшыткі - маладым беларусам". Дастаўка ажыцяўляецца па ўсёй Беларусі. А калі трэба, то і за яе межы. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео