BE RU EN
rss facebook twitter

Следчая справа Кастуся Каліноўскага ўпершыню апублікавана ў Беларусі

09.08.2014
Следчая справа Кастуся Каліноўскага ўпершыню апублікавана ў Беларусі
budzma.org
Упершыню апублікаваны шэраг дакументаў, які тычыцца судава-следчай справы Каліноўскага.

 Гэтыя пажоўклыя ад часу дакументы гарталі Уладзімір Караткевіч і Аркадзь Куляшоў, піша "Наша Ніва".

Першы - калі пісаў п’есу "Кастусь Каліноўскі". Другі - калі працаваў над "Хамуціусам". Да папер звярталіся Генадзь Кісялёў і Язэп Янушкевіч, якія пісалі гісторыю легендарнага паўстання 1863 года.

Гаворка пра "Справу Часовага палявога аўдытарыята пры штабе войскаў Віленскай ваеннай акругі аб двараніне Гродзенскай губерніі і павета Вінцэнту Каліноўскім", якая захоўваецца ў Вільні, у Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве.

У розныя гады яе асобныя фрагменты змяшчаліся ў зборніках дакументаў, цытаваліся ў гістарычных даследаваннях і ў інтэрнеце (у апошнім выпадку - часта недакладна і з памылкамі).

Але цалкам справа друкавалася ніколі. Гісторык Зміцер Кузьменка ўпершыню прадставіў усе дакументы чытачу. Зборнік "Следча-судовая справа Кастуся Каліноўскага", укладзены ім, выйшаў у выдавецтве "Галіяфы".

У кнігу ўключаны 33 дакументы. Першы датаваны 29 студзеня 1864 года. У ім Каліноўскі прызнае сваё сапраўднае імя:

"Доставленный в Доминиканское здание, проживавший в доме Виленской гимназии Игнатий Витоженец, долгое время упорствовал в открытии своего настоящего имени и занятий и утверждал, что он действительно Витоженец (…). Но, был признан девицею Мариею Григотович (…) открылся, что настоящее его имя Викентий / Константин/ Калиновский".

Апошні дакумент датаваны 14 кастрычніка 1865 года. Гэта копія запыту ў Гродна пра лёс Віктара Каліноўскага, старэйшага брата Кастуся.

Як бачна, мёртвых баяліся гэтак, як і жывых: Віктар памёр яшчэ да пачатку паўстання.

Дарэчы, большасць дакументаў з’яўляюцца арыгіналамі (копій усяго шэсць). Два з іх напісаныя рукой самога Каліноўскага, у трох выпадках ім зробленыя рукапісныя ўстаўкі-дапаўненні.

Факсіміле такіх дакументаў (разам з некаторымі іншымі) друкуецца напрыканцы кнігі.

Упершыню апублікаваныя шэраг дакументаў. Напрыклад, прадпісанне аб адданні Каліноўскага ваенна-палявому суду, паказанні Марыі Грыгатовіч наконт асобы Каліноўскага (вось яна - дакументальная фіксацыя здрады!), сведчанні двараніна Жаброўскага, які здаваў Кастусю кватэру і дворніка Шоціка, які прыслужваў яму, паведамленне в.а. віленскага каменданта пра выканне смяротнага прысуду Каліноўскаму.

Таму, хто будзе вывучаць гісторыю паўстання 1863 года, не абысціся без гэтай кнігі. Кошт выдання на сайце айчыннай інтэрнэт-крамы "Імбрык" - 100 тысяч рублёў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео