BE RU EN
rss facebook twitter

Чалавек у майцы за надпісам "Лукашэнка, сыходзь!" можа стаць палітвязнем

07.08.2014
Чалавек у майцы за надпісам "Лукашэнка, сыходзь!" можа стаць палітвязнем
Личности
nn.by
Шафёра з Гомеля Юрыя Рубцова дапыталі як падазраванага па крымінальнай справе.

 5 жніўня шафёра з Гомеля Юрыя Рубцова выклікалі ў Савецкі аддзел Следчага камітэта Мінска. Там яго дапыталі як падазраванага ў межах крымінальнай справы, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Следчыя паведамілі Рубцову, што крымінальная справа супраць яго заведзеная паводле артыкула 391 "Абраза суддзі або народнага засядацеля".

За абразу суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя віды пакарання - штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

З Юрыя Рубцова ўзята падпіска аб неразгалошванні звестак следства. Але, як правіла, па такіх справах перадусім праводзіцца лінгвістычная экспертыза тэксту "абразы", што азначае працяг следчых дзеянняў.

Наступны допыт актывіста адбудзецца праз тыдзень.

Як паведамлялася раней, Юрый Рубцоў падаваў заўвагі да пратакола судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех, аднак суд не ўзяў іх пад увагу.

Нагадаем, што адміністратыўны працэс, па выніках якога словы Рубцова былі расцэнены як абраза суддзі, праходзіў пасля акцыі "Чарнобыльскі шлях", 28 красавіка бягучага года, у судзе Савецкага раёна Мінска.

Супраць прысуджаных 25 сутак арышту актывіст увесь тэрмін адбыцця пакарання трымаў галадоўку, пасля якой трапіў у шпіталь. А пасадзілі Рубцова, уласна, за тое, што ён быў адзеты ў майку з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!".

Раней Рубцова арыштоўвалі за майку "Лукашенко, уходи", хоць беларуская канстытуцыя і законы фармальна гарантуюць свабоду слова.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео