BE RU EN
rss facebook twitter

Салігорцы ўзбунтаваліся супраць незаконнай забудовы

06.08.2014
Салігорцы ўзбунтаваліся супраць незаконнай забудовы
Незаконнае будаўніцтва аўтамабільнай дарогі праз дваравую тэрыторыю ў адным з мікрараёнаў Салігорска стала прычынай масавай незадаволенасці мясцовых жахароў.

Тушыць “пажар народнага гневу” кінуліся чыноўнікі райвыканкаму і ўпраўлення капітальнага будаўніцтва, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".

У панядзелак, 4 жніўня, дзеля вырашэння праблемы адбыўся сход жыхароў шматпавярховага дому №53 па вуліцы Заслонава. Ініцыятарамі сходу сталі актывісты мясцовай кампаніі “Абаронім лес”, якія ўжо некалькі гадоў змагаюцца за канстытуцыйнае права гараджан на спрыяльны навакольны асяродак.

- Справа ў тым, што праекціроўшчыкі зрабілі грубую памылку, у выніку якой былі парушаны заканадаўча замацаваныя будаўнічыя нормы. На парушэнне пайшлі нібыта па просьбе ДАІ, каб разгрузіць суседнюю вуліцу ад інтэнсіўнага руху аўтатранспарту. Зрабіць гэта вырашылі за кошт бяспекі і здароўя жыхароў гэтага дому, - кажа ініцыятар сходу Уладзімір Шыла. - Мы падрыхтавалі нашы абсалютна абгрунтаваныя патрабаванні да ўладаў і на сходзе ім гэта агучылі. Варта адзначыць, што да сходу жыхары дому ўжо збіралі подпісы з гэтай нагоды і сустракаліся з чыноўнікамі. Але тады гэта не было так масава.

На сустрэчы прысутнічалі галоўны архітэктар гораду Святлана Круглова, намеснік старшыні райвыканкаму па добраўпарадкаванні Анатль Далгалявец і прадстаўнік Салігорскага УКБ Юрый Чухроў. Яны запэўнілі грамадзян, што будаўніцтва скразной аўтадарогі праз дваравую тэрыторыю будзе прыпынена, а зона пад дзіцячую пляцоўку павялічана. Іншыя патрабаванні адказныя чыноўнікі паабяцалі разгледзець у самы бліжэйшы час і даць афіцыйны адказ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео