BE RU EN
rss facebook twitter

Гомельскія гісторыкі да 365-годдзя Лоеўскай бітвы стварылі гісторыка-дакументальны фільм

06.08.2014
Гомельскія гісторыкі да 365-годдзя Лоеўскай бітвы стварылі гісторыка-дакументальны фільм
У стужцы ў дэталях апісваецца адна з самых слаўных еўрапейскіх баталій XVII стагоддзя: паміж войскам гетмана ВКЛ Януша Радзівіла і войскам наказнога казацкага гетмана Міхайла Крычэўскага.

Лоеўская бітва адбылася 31 ліпеня 1649 года паміж войскам польнага гетмана Вялікага Княства Літоўскага Януша Радзівіла і войскам наказнога казацкага гетмана Міхайла Станіслава Крычэўскага. У фільме распавядаецца пра абставіны геапалітыкі таго часу, асобу Януша Радзівіла і гетмана Крычэўскага, ход бітвы, паведамляе БелаПАН.

"Ідэя стварэння фільма з’явілася яшчэ падчас вучобы на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, - гаворыць адна з аўтараў фільма Марыя Булавінская. - Тады мы, група энтузіястаў, пазычылі ў музеях, тэатрах, розных клубах строі таго часу і пачалі ўласнымі сіламі засвойваць камп`ютарныя тэхналогіі, дзякуючы якім можна было рэканструяваць некаторыя сюжэты бітвы. Увогуле гэтая тэма стала цікавай для стварэння фільма, бо даведаліся, што ў Лоеве таксама ёсць энтузіясты, якія неабыякавыя да сваёй мінуўшчыны і дбаюць пра тое, каб у будучыні на месцы бітвы з’явіўся мемарыяльны комплекс".

Фільм складаецца з дзвюх частак пад назвамі: "1649. У пошуках месца бітвы" і "1649. Па слядах Крычэўскага".

У гадавіну бітвы ў Лоеве адбылася першая прэзентацыя фільма, перад якой актывісты гомельскага аддзялення ТБМ і неабыякавыя лоеўчане наведалі месца падзей і ўсклалі кветкі ля памятнага крыжа.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео