BE RU EN
rss facebook twitter

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з'явіліся аўдыягіды

05.08.2014
У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з'явіліся аўдыягіды
Звесткі пра самыя цікавыя экспанаты прадстаўлены на трох мовах - беларускай, рускай ці англійскай. У фанаграму ўвайшлі двух- і троххвілінныя апавяданні пра 90 прадметаў з музейнай калекцыі.

Цяпер кожны жадаючы можа праслухаць інфармацыю аб выбраных творах мастацтва, прадстаўленых у музеі, паведамляе БЕЛТА.

Кошт арэнды аўдыягіда - 20 тысяч рублёў. Гэта сума дадаткова аплачваецца да ўваходных білетаў. Пасля агляду экспазіцыі трубку трэба будзе здаць назад, інакш спрацуе сістэма апавяшчэння. Закуплена 40 такіх прыладаў.

Звесткі аб самых цікавых экспанатах прадстаўлены на трох мовах - беларускай, рускай ці англійскай. У фанаграму ўвайшлі двух- і троххвілінныя апавяданні пра 90 прадметаў з музейнай калекцыі. У далейшым плануецца пашырыць спіс аўдыятэкстаў, падчас фарміравання якога будзе ўлічвацца меркаванне наведвальнікаў.

Мабільны гід апрабаваны яшчэ вясной - у час работы праекта "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі". Цяпер індывідуальныя экскурсіі праводзяцца па ўсёй экспазіцыі.

Атрымаць інфармацыю пра экспанаты можна і пры дапамозе QR-кодаў. Скарыстацца паслугай могуць тыя, у каго ў мабільным ёсць доступ у інтэрнэт і праграма счытвання штрых-кодаў.

Заснаваны ў 1939 годзе, сёння Нацыянальны мастацкі музей - буйнейшае ў краіне сховішча айчынных і замежных каштоўнасцей, а таксама навуковы і метадычны цэнтр. У фондах музея налічваецца больш як 24 тысячы экспанатаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео