BE RU EN
rss facebook twitter

Праваабаронцы заклікаюць грамадзянскую супольнасць далучыцца да абароны азербайджанскіх калег

03.08.2014
Праваабаронцы заклікаюць грамадзянскую супольнасць далучыцца да абароны азербайджанскіх калег
Беларускія праваабаронцы выказваюць салідарнасць са зняволенымі азербайджанскімі калегамі, патрабуюць ад рэжыму Аліева неадкладнага вызвалення ўсіх без выключэння палітычных вязняў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці далучацца да заявы з пратэстам супраць палітычнага пераследу вядомых праваабаронцаў Азербайджана, якая на наступным тыдні будзе перададзена ў амбасаду Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі.

У заяве, прынятай 31 ліпеня з нагоды ўзяцця пад варту дырэктара Інстытут міра і дэмакратыі Лэйлы Юнус, якой прад’яўлены сур’ёзныя абвінавачанні, канстатуецца, што ў Азербайджане сістэматычна парушаюцца грамадскія і палітычныя правы, ажыццяўляецца палітычна матываваны пераслед дэмакратычных актывістаў, грамадскіх дзеячоў і праваабаронцаў, якія па сфабрыкаваных справах прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.

Так, каля двух месяцаў таму ў Баку да турэмнага тэрміну ў пяць з паловай гадоў быў прыгавораны праваабаронца Анар Мамедлі, кіраўнік Цэнтра маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі, якому ўлады помсцяць за выкрыццё фальсіфікацыяў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2013 года.

Асаблівае абурэнне гэтыя рэпрэсіі выклікаюць у сувязі з тым, што з траўня 2014 года Азербайджан распачаў старшынства ў Камітэце міністраў Савета Еўропы.

Беларускія праваабаронцы выказваюць салідарнасць са зняволенымі азербайджанскімі калегамі, патрабуюць ад рэжыму Аліева неадкладнага вызвалення ўсіх без выключэння палітычных вязняў. Таксама дзеля іх вызвалення заклікаюць ЕС і ЗША, нягледзячы на эканамічныя кантакты з Азербайджанскай Рэспублікай, прыняць усе магчымыя захады для аказання ціску на ўрад гэтай краіны.

Да заявы ўжо далучыліся Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, "Праваабарончы альянс", грамадскія актывісты Дар'я Корсак, Аляксандр Атрошчанкаў, Лявон Садоўскі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео