BE RU EN
rss facebook twitter

Віктар Янчурэвіч: Чыноўнікі загартоўваюць грамадскасць у бітвах супраць ушчыльнення (фота)

02.08.2014 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Віктар Янчурэвіч: Чыноўнікі загартоўваюць грамадскасць у бітвах супраць ушчыльнення (фота)
Акции / Фото
Фота Дзяніса Кобрусева
Паводле грамадскага актывіста, узровень самаарганізацыі грамадзян відавочна падвысіўся цягам апошніх двух-трох гадоў пасля першых поспехаў у адстойванні сваіх паркаў, двароў ды мікрараёнаў.

Спробы так званага ўшчыльнення адміністрацыі раёнаў Мінска рабілі і будуць рабіць, але ўжо не факт, што яны будуць паспяховымі. Барацьба за Севастопальскі парк, ваенны гарадок ва Ўруччы, Асмолаўку і іншыя куткі Мінска сведчаць пра ўздым самасвядомасці гараджан, лічыць грамадскі актывіст і каардынатар грамадскай ініцыятывы Віктар Янчурэвіч.

Апошні з такіх прыкладаў – мікрараён у межах вуліц Калініна – Коласа – Бялінскага – Кнорына – Чорнага – Талбухіна. Год таму жыхары мікрараёну адбіліся ад прапанаванага праекту ўшчыльнення, але зараз адміністрацыя Першамайскага раёну прасоўвае новы, яшчэ больш жорсткі праект. Высоткі з паркінгамі на тле катастрафічна неразвітай інфраструктуры павялічаць насельніцтва мікрараёну ўдвая – з 4,1 тыс. Да 8,1 тыс. чалавек. І гэта пры нізкім узроўні азелянення, недахопе школ і толькі адной маленькай паліклінікай №13.

Днямі чыноўнікі правялі праэзентацыю праекта ўшчыльнення – і пабачылі, што давесці яго да мэты, магчыма, і не ўдасца. Пра гэта Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» распавядае Віктар Янчурэвіч.

- 30 ліпеня ў адміністрацыі Першамайскага раёну адбылася прэзентацыя праекту дэтальнай планіроўкі мікрараёну ў квадраце паміж вуліцамі Калініна, Якуба Коласа, Бялінскага, Кнорына, Талбухіна і Чорнага. На прэзентацыю прыйшло больш за 250 чалавек, у актавай залі адміністрацыі не было вольных месцаў, людзі нават стаялі з праходах. Бо пытанне ўшчыльнення забудовы гэтага мікрараёну вельмі востра стаіць, вельмі хвалюе мясцовых жыхароў. Людзі выказалі адмоўнае стаўленне да прэзентаванага праекту ўшчыльнення і адназначна далі адміністрацыі зразумець, што праект у такім выглядзе для іх ёсць непрымальным. Яны давялі чыноўнікам, што будуць прыкладаць усе намаганні, каб не даць ход рэалізацыі гэтага праекту. Ужо падчас сходу быў распачаты збор подпісаў пад зваротам супраць рэалізацыі планаў чыноўнікаў, паспелі падпісацца больш за 150 чалавек. Таксама на выхадзе з актавай залі ляжалі журналы «за» і «супраць» праекту ўшчыльнення – і людзі стаялі ў чарзе, каб пакінуць свой подпіс супраць.

- Што будзе рабіць ініцыятыўная група далей?

- Вырашылі працягнуць збор подпісаў. Проста хадзіць па кватэрах і арганізоўваць зборы подпісаў у дварах дамоў. Прынята рашэнне падаць заяўкі на правядзенне пікетаў, каб інфармаваць тых людзей, якія яшчэ не ведаюць аб тым, што плануецца такое ўшчыльненне мікрараёну. Адпаведна падчас пікетаў будзем таксама збіраць подпісы. Відаць, будзе яшчэ хваля інфармавання шляхам распаўсюду ўлётак праз паштовыя скрыні і налепак на дошкі аб'яваў ля пад'ездаў. Ну і ўжо ёсць вынік – тры мясцовыя жыхары ўключаныя ў склад камісіі, якая будзе працаваць над падвядзеннем вынікаў грамадскага абмеркавання, таму спадзяемся, што гэтая праца будзе мець плён і пазітыўны вынік для жыхароў гэтага мікрараёну.

- Як адрэагавала ўлада?

- На мой погляд, чыноўнікі былі непадрыхтаваныя да такой колькасці людзей, не разлічвалі на тое, што ў летнюю спёку, у сезон працоўных адпачынкаў збярэцца поўная заля неабыякавых. Таму нават і не была гатовая гукаўзмацняльная апаратура – пачатак прэзентацыі зацягнуўся амаль на 25 хвілін. І па ўсім было бачна, што ў адміністрацыі Першамайскага раёну разлічвалі на зусім іншы вынік, на «ціхае» грамадскае абмеркаванне. Але на сённяшні дзень грамадскасць больш моцная, чым яшчэ некалькі год таму. Усе такія працэсы, як у Першамайскім, адсочваюцца, пытанні ўшчыльнення вельмі хвалююць жыхароў, адсюль і такая іх актыўнасць. Адпаведна ступені актыўнасці падвышаюцца і шанцы адстаяць свае інтарэсы.

Можна сказаць, што зараз грамадскасць гатовая змагацца за свае інтарэсы і дэманстраваць кансалідацыю. Падкрэслю, гэта тычыцца пытанняў, што не судакранаюцца з палітыкай, тых пытанняў, дзе можна аргументаваць сваю пазіцыю інтарэсамі двара, мікрараёну. Людзі бачаць папярэднія прыклады, дзе барацьба скончылася поспехам, і спрабуюць: маўляў, можа і ў нас атрымаецца. Стаўленне рознае, застаецца частка людзей, якія традыцыйна лічаць, што нічога не атрымаецца – калі ўлады вырашылі нешта зрабіць, то зробяць абавязкова. Але свядомасць большасці відавочна мяняецца. Людзі ўсведамляюць, што калі нічога не рабіць, то адназначна нічога не памяняецца, а калі і памяняецца, то толькі ў горшы бок.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео