BE RU EN
rss facebook twitter

Журналіста спрабаваў завербаваць КДБ

01.08.2014
Журналіста спрабаваў завербаваць КДБ
Сябра ГА “БАЖ” з Брэста Яўген Скрабец сцвярджае, што 29 ліпеня была спроба яго вярбоўкі супрацоўнікамі КДБ.

Яўген Скрабец хацеў уладкавацца на працу ў Аўтобусны парк №1 ААТ “Брэстаблаўтатранс” кіраўніком сектару турызму, маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці. Паводле журналіста, ён паспяхова прайшоў сумоўе з кіраўніцтвам прадпрыемства і праз некалькі дзён з’явіўся на канчатковую сустрэчу з дырэктарам. Той сказаў, што яго працаўладкаванне залежыць ад размовы з двума людзьмі, якія чакаюць у кабінеце галоўнага інжынера, піша газета "Новы час".

Двое невядомых, якіх Скрабец умоўна называе “Ураган” і “Вецярок”, далі зразумець, што шмат ведаюць пра жыццё і дзейнасць Яўгена за апошні год. Пасля гэтага яны сказалі, што, заняўшы пасаду на новай працы, Яўген павінен працягваць займацца грамадскай (не радыкальнай) дзейнасцю і падтрымліваць з імі кантакт. Таксама прапанавалі падпісаць паперу пра тое, што ён добраахвотна пагаджаецца стаць сакрэтным супрацоўнікам беларускага КДБ.

"Ураган" і "Вецярок" цікавіліся супрацоўніцтвам Яўгена з "Беларускім Радыё Рацыя".

- Яны казалі, што ведаюць "рацыйныярасцэнкі за матэрыялы. Папярэджвалі, што, калі зараз пачну актыўна брацца за працу на "Радыё Рацыя", то каб не здзіўляўся, неўзабаве атрымаўшы штраф у 4 мільёны рублёў", - распавёў журналіст.

Па словах Яўгена, ён катэгарычна адмовіўся ад прапанаванай схемы, выйшаў з кабінета і развітаўся з кіраўніцтвам прадпрыемства, на якое спрабаваў уладкавацца.

Яўген Скрабец з’яўляецца сябрам зарэгістраванй у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” і супрацоўнічае з незалежнымі СМІ, юнак неаднаразова трапляў у поле ўвагі праваахоўных органаў і пракуратуры. У сакавіку бягучага года ён атрымаў папярэджанне пракуратуры за супрацу з “Беларускім Радыё Рацыя”. У красавіку яго выклікалі ў міліцыю “дзеля апытання” нібыта з нагоды бойкі ў горадзе, але пазней перайшлі да пытанняў пра супрацу з "Беларускім Радыё Рацыя".

У маі Яўген адбыў 10 сутак арышту па абвінавачанні ў дробным хуліганстве. Але сам актывіст перакананы, што яго затрымалі прэвентыўна, каб прадухіліць яго ўдзел у магчымых акцыях пратэсту падчас чэмпіянату свету па хакеі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео