BE RU EN
rss facebook twitter

Гісторыя будаўніцтва аднаго касцёла: чаго не хапае сучаснаму чалавеку - пачуцця супольнасці

01.08.2014 Алiна Радачынская, часопiс "Асоба", ЕўраБеларусь
Гісторыя будаўніцтва аднаго касцёла: чаго не хапае сучаснаму чалавеку - пачуцця супольнасці
У Смалявічах толькі адзін касцёл. Ён пачаў будавацца дзесяць год таму адначасова з новай праваслаўнай царквой.
Каталікі ўзводзілі свой храм на ахвяраванні, без дапамогі і дзяржавы, і біскупства. Але перш, чым пачалося будаўніцтва, трэба было стварыць каталіцкую парафію ў Смалявічах.
 
“Няўжо да нас вяртаецца Бог?”
 
Калі ў 1996 годзе Дзмітры Козыр разам з Соф’ей Вусік вырашылі з’арганізаваць у Смалявічах каталіцкую парафію, гарадскія ўлады іх спачатку не зразумелі. Хіба каталікі тут увогуле есць ці калісьці былі? Давялося для доказаў падымаць з архіваў касцельныя кнігі, у якіх да кастрычніцкага часу запісваліся акты народжанняў і смерцей.
 
“В Смолевічском ЗАГСе нашлись два больших тома, а в них – имена, даты рождения, указан ксендз Масловский. Спорить  с нами после этого было не о чем”, - узгадвае Дзмітры.
 
Наместнік старшыні калгасу, а напрыканцы 1980-х ужо фермер, Дзмітры Козыр не заўжды быў каталіком, як і ўся яго сям’я. Ён узгадвае, што калі разам з жонкай, Таццянай Процькай, цешыўся абвяшчэнню галоснасці, старэйшая дачка абуралася: як вы, камуністы, можаце радавацца таму, што партыя развальваецца .А ў 1989 бацькі вырашылі ахрысціць дзяцей ў Праваслаўе – гэта было непроста, бо два пакалення родных і Дзмітрыя і Таццяны былі не столькі атэістамі, сколькі проста безбожнікамі, хоць Дзміцера і ахрысцілі ў дзяцінстве у весцы, дзе жыў ягоны дзед. А Таццяну ж ахрысцілі  разам з дочкамі, што стала  пачаткам супольнага семейнага духоўнага шляху. Старшая дачка шукала, як усе маладзены на тыя часы, свой духоўны шлях, і  ў выніку спынілася на каталіцтве –як і яе прабабуля. Бацькі не захацелі спрачацца з моладзю і таксама сталі каталікамі. Неўзабаве сям ‘я пераехала з Мінска у веску Забалоцце, пытанне рэлігійнага жыцця, да каторага прызвычаіліся ужо ў Мінску (хадзілі да касцела Св.Роха)абвострылася – касцела ў Смалявічах і вакольных весках не было.  Ідэю пра тое, што Смалявічам патрэбная свая парафія, падтрымаў пробашч мінскага касцёла святых Міколы і Алены Уладзіслаў Завальнюк -паміж ім і сям’ёй Дзмітрыя было даўнішняе знаёмства. Ксёндз Уладзіслаў увесь час быў натхняльнікам у станаўленні тут касцёла, ён жа прапанаваў назваць яго ў гонар Святога Валянціна, пазнаеміў Дзміцера з Соф’ей Вусік, якая сення з’яўляецца прэзасам  - старшыней касцельнай рады.
 
Стары касцёл у Смалявічах камуністычныя ўлады канчаткова зруйнавалі ў 1936-м, застаўся толькі ягоны фатаздымак. Дасюль захаваліся каталіцкія могілкі. Каталікі са Смалявіч пры савецкім часе ездзілі ў касцел, што ў весцы Краснае, ці ў Мінск –у капліцу на Кальварыйскіх могілках. Побач са Смалявічамі ёсць цэлыя “каталіцкія вёскі” – Масцішчы, Крывая Бяроза, Емельянава, якое раней нават звалі Варшавай. Большасць людзей з гэтыз весак дабрацца да храма магчымасцяў ня мела. Каталікоў на Смалявіччыне з даўніны называлі “палякамі”.
 
“Я узнал, что это были за “поляки”: когда давали землю еще во времена Столыпинской реформы, сюда много приезжало белорусов из Гродненской губернии, даже из-под Варшавы, люди  обосновывались целыми деревнями.” Менавіта да тых, каго называлі палякамі, Дзмітры Козыр і пайшоў па подпісы з просьбай зарэгістраваць парафію. Аднак сабраць неабходных для рэгистрацыі 10 чалавек апынулася непроста: СССР з усімі сваімі страхамі яшчэ існаваў у душах сялян. Бабулі ад подпісу аднекваліся, потым плакалі: няўжо да нас Бог вяртаецца. Але нарэшце набралося 15 адважных.
 
“Слабая” парафія
 
Разам з жонкай Дзмітрыя Козыра, Таццянай Процькай, мы наведваемся ў касцёл Св.Валянціна. Сціплы, акуратны будынак, але прыгожай архітэктуры - яго праект рабіў вядомы беларускі архітэктар Уладзімер Даніленка. Перад ім на пляцоўцы з кустоўем і газонамі гонар смавяліцкай парафіі – бронзавая статуя святога Валянціна. Той глядзіць на горад, абапіраючыся на посах, аснаванне якога, аднак, ужо хтосьці адламаў.
 
Айцец Андрэй Квяцінскі, манах ордэну капуцынаў, прызнаецца, што парафія не падаецца яму нечым надзвычайным: “У нас, сапраўды, надзвычайнымі духоўнымі подзьвігамі пакуль ніхто не вызначыўся”. І тут жа выбачаецца, нібы не спраўдзіў нечыя чаканні. Таццяна ратуе яго ад засмучэння, узгадвае, як прыхаджане з няблізкай да касцела вескі Крывая Бяроза у любое надвор’е  ідуць праз палі на імшу. І наогул, вызначая Таццяна, станоўчыя прыклады жыцця простых людзей у нас не папулярызуюцца ні ў грамадстве, ні ў касцеле. У гэты момант мне думаецца, што яна адчувае сябе ў смалявіцкім касцёле як у сваей хаце. Іх спрэчкі нагадваюць у нечым дачыненні маці і дарослага сына. І розніца ў жыццёвым досведзе хіба дазваляе мне гэтае параўнанне.
 
Айцец Андрэй для прыхаджан парафіі Св. Валянціна не чужы –ен быў высвячаны ў святары як раз у смалявіцкім храме. А праз некалькі год атрымаў тутэйшую парафію як першую на сталае служэнне. Але ёсць тонкасці. Па правілах ордэну манах не можа затрымлівацца ў адным месцы больш за два гады. А таму касцёл святога Валянціна за свой кароткі век памятае ўжо трох святароў. Кожны раз ксяндзу і прыхаджанам трэба наноў будаваць стасункі, а разам з імі – касцёл. Калі першае праходзіць без праблемаў, то гаспадарчай частцы такі рытм не на карысць: «Только ксендз вникнет в суть дела, а тут ему уже и уезжать», - патлумачыў мне Дзмітры Козыр.
 
 “Тут адносна няшмат моладзі, мала дзяцей – у параўнанні, напрыклад, з Маладзечнам. З такога гледжання гэта слабая парафія. І цяжка спадзявацца на нейкія прарывы. Але з пункту гледжання веры перспектывы зусім іншыя, тут у любы момант можа здарыцца цуд і людзі пойдуць у касцёл”, - кажа айцец Андрэй.
 
Цяперашні святар служыць у Смалявічах другі год. Ён не бачыў, як парафіняне маліліся спачатку ў звычайнай хаце, некалькі месяцаў – на каталіцкіх могілках,  потым - у будаўнічым вагончыку. І толькі праз 10 год займелі нарэшце касцёл. Як парафія вырасла за гэтыя часы ў дзесяткі разоў – у нядзелю, не кажучы пра святы, месца ў будынку касцела ўжо не хапае.
 
Казус уласніка
 
Калі стала зразумела, што каталікі маюць права на свой культавы будынак, гарадскія ўлады вылучылі пад яго зямлю -надзел з гісторыяй – месца, дзе быў панскі маёнтак. Некаторыя яго элементы, прыкладам, алею, парафія нават аднавіла. Але атрымалі зямлю не ў шляхетным стане – на ёй раскінулася гарадская звалка, побач любімае месца мясцовых п’яніц. “Место было – Шанхай!”, - узгадвае Дзмітрый Козыр.
 
Грошай на будаўніцтва не было. Ахвяравалі –хто сколькі мог і пачалі будоўлю. Але у нядзелю рэгулярна адбывалася імша – ксяндза прывозіл Дзмітры на сваей машыне з Мінска. Гэта было не проста, бо знайсці жадаючых ехаць у нядзелю у Смалявічы сярод ксяндзоў было незашмат. З Божай дапамогай, як кажа Дзмітры, ен у пілігрымцы ў Будслаў   за ноч проста ўгаварыў маладога ксяндза Анатоля Ярошку прыйсці ў парафію на пастаяннае служэнне. Айцец Анатоль быў не новым для парафіі чалавекам:  да таго Дзмітры прывозіў яго на нядзельныя службы і святы ў Смалявічы з Менску. Але жадання ксяндза быць у Смалявічах было не дастаткова, трэба было атрымаць дазвол ад біскупа, якім на той час быў Казімір Свёнтак: “Мы подготовили целый спектакль. Я и несколько пожилых прихожанок, приходим, начинаем просить ксендза, но бискуп и слушать не хочет. Я даю отмашку, бабки в слёзы. Бискуп - ладно, не плачьте, давайте дальше говорить, бабки успокаиваются. Доходим до проблемы ксендза, он снова не дает разрешения, женщины опять в слёзы. И в итоге уговорили”.
 
Прычына ўпартасці біскупа была вельмі простай – адзін ксёндз тады апекаваўся за 3-4 парафіямі. Пры такой нястачы каталіцкага духавенства замацаваць кагосьці за новым невялікім касцёлам не такое простае вырашэнне – ксендз Анатоль Ярошка таксама апекаваўся 3,акрамя Смалявіцкай, парафіямі. Але намаганнямі вернікаў усе ж  склалася так, што ордэн капуцынаў цяпер стала дасылае сваіх братоў у Смалявічы. Яны і жывуць тут у кватэры, якую атрымалі ад ўладаў як сталыя жыхары горада.
 
Аднак фармальна зямля і будынак касцёлу пакуль належыць толькі парафіі, а не біскупству ці ордэну, як паўсюдна на Беларусі. І прыхаджане так і жывуць, як бы “нічыйныя”, разлічваючы толькі на свае сілы. Амаль адзіным у Беларусі прыкладам “выключнай самайстойнасці”.
 
Як каталікі перасталі лічыцца “палякамі”
 
Марына Жывіцкая ад нараджэння была каталічкай, яе муж актыўна дапамагае ў справах парафіі ад самага пачатку. Так Марыну выхавала бабуля, так яна выхоўвае сваіх дзяцей. “Я никогда не стеснялась того, что я католичка. Ни в школе в советские времена, ни потом. Наоборот, гордилась этим”. Гэткую пазіцыю можна лічыць мужнай, бо у Смалявічах да пачатку 21 стагоддзя было дастаткова складанае стаўленне да каталікоў, якіх лічылі выключна палякамі, а значыць, - чужынцамі. На вобраз ворага папрацавалі ў свой час і НКУСаўцы, што расстрэльвалі каталікоў без суду і следства, па так званых “альбомных спісах”, абвінаваціўшы іх у шпіянажы на карысць Польшы (так званая справа “Польскай Арганізацыі Вайсковай”).
 
Але ўжо гадоў пяць, як сітуацыя кардынальна змянілася. “Уже никто не говорит на нас «пшеки». Наоборот есть даже интерес послушать нашу службу, казанні отца Андрея. А их ведь и правда можно слушать и слушать!” – Марына ставіцца да святара з безумоўнай павагай і любоўю. І  змену апекуноў касцёла Св. Валенціна яна ўспрымае больш як станоўчы момант: кожны прыносіць нешта сваё.
 
 Змяненню стаўлення да каталікоў паспрыялі не толькі добрыя ксяндзы, але і арганізацыя каля касцела парка Св.Валянціна, устанаўлення тут фігуры Св. Валянціна, да якой прыносяць кветкі усе, хто бярэцца шлюбам у Смалявічах, дабрачынная дзейнасць прыхаджан у горадзе, тое, што да касцела ходзяць паважаныя ў горадзе людзі –Жывіцкія з іх колькасці.
 
Сям’я  Жывіцкіх у поўным складзе ходзіць у касцёл, Дзеці таксама ходзяць на служэнні, але старэйшыя – студэнты Мінскіх вну,  ужо меней і меней. Тут як раз і прычына таго, што моладзі ў смалявіцкім касцёле адносна мала: яны робяцца незалежнымі ад бацькоў, а часта  проста з’язджаюць са Смалявіч.
 
Культ Святога Валянціна
 
Імя Таццяны Процькі, якая прайшла ўсе колы пекла стварэння парафіі разам з мужам, ведаюць усе, хто хоць крыху чуў пра праваабарончы рух у Беларусі. Менавіта яна ў 1995-м годзе стала старшынёй адной з першых ў нашай краіне арганізацый дзеля абароны правоў чалавека - Беларускі Хельсінкскі камітэт. Гэты пост яна займала 13 год. Зараз Таццяна працягвае займацца гістарычнымі даследваннямі, у гэтым годзе у нямецкім выдавецтве Санктум выйшла ее грунтощная манаграфія “Без любви мы –никто. Жизнь и смерть митрополита Беларусского и Минского Мелхиседека».
 
“Тое, чаго не хапае сучаснаму чалавеку, ужо не галоднаму і з дахам над галавой, – пачуцця супольнасці”, – кажа спадарыня Таццяна. –Царква, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, найбольш спрыяе аднаўленню гэтага пачуцця”. Цягам усёй нашай сустрэчы мы разважаем пра тыя мэты, з якімі яны з мужам распачалі калісьці адраджэнне парафіі ў Смалявічах.
 
“Сення свецкае жыццё адбываецца па сваіх законах, рэлігійнае – па сваіх. У касцеле людзі часта іншыя, чым у сваім паўседзеным жыцці, значна лепшыя. Але духоўнае мусіць быць натуральнай часткай жыцця,і калі гэтага няма ўзнікаюць шматлікія праблемы нашага і не толькі грамадства”, - кажа Таццяна. Яна перакананая: пры тым што рэлігійныя ўстановы павінныя быць незалежнымі ад дзяржавы, як і дзяржава ад іх, вернікі не мусяць забывацца на касцёл, як толькі выходзяць за яго межы. А галоўнае ў хрысціянстве – гэта любоў. Таму смалявіцкія каталікі і назвалі свой касцёл у гонар Святога Валянціна. Бо ён – прыклад таго, як любоў ратуе чалавека і дазваляе яму зварочваць горы. Ці будаваць касцёлы.
 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео