BE RU EN
rss facebook twitter

Уладзімір Колас: Беларуская школа выконвае замову не беларускіх уладаў, а імперскага цэнтра ў Маскве

27.07.2014 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Уладзімір Колас: Беларуская школа выконвае замову не беларускіх уладаў, а імперскага цэнтра ў Маскве
Пытанні мовы і нацыянальнай незалежнасці, як пацвярджаюць падзеі, якія адбываюцца сёння ва Украіне – гэта пытанні жыцця і смерці.

 З 2015 года Міністэрства адукацыі сваей пастановай абавязала ўсіх выпускнікоў 11-ых класаў здаваць абавязковы іспыт па гісторыі Беларусі, выключыўшы яго з праграмы выпускных экзаменаў за базавую школу (9-ы клас).

Гэтае адбылося пасля таго, як у краіне загаварылі пра “мяккую беларусізацыю”, якая нібыта пачалася ў Беларусі  на фоне расійска-ўкраінскай вайны. Быццам бы беларускія ўлады наступілі на горла сваёй інтэграцыйнай песні і ўзялі курс на паступовую “беларусізацыю” жыцця.

Ці сапраўды так? Ці можна расцэньваць рашэнне Мінадукацыі як першы крок на шляху “мяккай беларусізацыі” у школе?  Як увогуле трэба змяніць сістэму адукацыі, каб выпускнікі беларускіх школ і ВНУ выходзілі ў людзі беларусамі, а не людзьмі без роду-племені?
 
На пытанні Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” адказаў дырэктар Беларускага гуманітарнага ліцэя Уладзімір Колас.
 
- Міністэрства адукацыі скасавала абавязковы іспыт па гісторыі Беларусі для выпускнікоў 9 класа і зрабіла яго абавязковым для выпускнікоў 11-га класа. Як вы ацэньваеце гэтае рашэнне Мінадукацыі?
 
- На жаль, я не знаёмы з афіцыйнымі тлумачэннямі гэтага рашэння. І для мяне яно выглядае даволі незразумелым.  Безумоўна, можна шукаць і знаходзіць матывіроўкі. Напрыклад: гэта робіцца таму, што адзінаццацікласнікі, у сілу сваіх узроставых асаблівасцяў, павінны глыбей усведамляць гістарычныя працэсы, і г.д. Але, паколькі гэтыя працэсы трактуюцца ў цяперашніх афіцыйных школьных падручніках даволі “сваеасабліва” і далёка не аб’ектыўна, усе  гэтыя здагадкі можна лёгка абвергнуць.
 
Таму напрошваецца адзіная найбольш верагодная версія: на нейкім высокім узроўні паварушылі брывямі ў бок нацыянальнай тоеснасці, і Мінадукацыі абазначыла сваю гатоўнасць бегчы наперадзе прагрэса. Але зрабіла гэта так, каб не атрымаць па карку ў выпадку, калі гэтае варушэнне брывямі памяняе накірунак. Гэта значыць – па сутнасці, не зрабіла нічога.
 
- Многія эксперты кажуць, што пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны на Беларусі назіраецца “мяккая беларусізацыя”. Ці можна расцэньваць рашэнне Міадукацыі як адно са сведчанняў “мяккай беларусізацыі”?
 
- Так, сапраўды расійска-ўкраінская  вайна дапамагла многім зразумець сутнасць знешняй і ўнутранай палітыкі расійскіх уладаў, якія ўжо даўно надаюць геапалітычнаму паняццю “імперыя” выразна станоўчую канатацыю.
 
Што тычыцца “мяккай беларусізацыі”, то тут напрошваюцца параўнанні з асятрынай “трэцяй свежасці” , ці “крыху цяжарнымі” жанчынамі. Пытанні мовы і нацыянальнай незалежнасці, як пацвярджаюць падзеі, якія адбываюцца сёння ва Украіне – гэта пытанні жыцця і смерці.
 
Што да пазіцыі беларускіх уладаў, якія спадзяюцца бясконца гушкацца на маятніку гісторыі, спекулюючы на зменах гістарычнага курсу, то трэба памятаць, што раней ці пазней, але скончваюць усе такія кан’юнктурныя зухі аднолькава кепска.  Разам з тым, неабходна адзначыць, што хада гісторыі прымушае нават нашае кан’юнктурнае і эканамічна залежнае ад імперыі кіраўніцтва ўзгадаць пра свае гістарычныя карані. І гэта – добра.
 
- Што трэба зрабіць, каб сярэдняя адукацыя сапраўды вярнулася на нацыянальныя рэйкі? Якім чынам трэба выбудаваць сістэму сярэдняй адукацыі?
 
- Адказам на гэтае пытанне можа быць канцэпцыя нацыянальнай адукацыі, якую мы, па замове Мінадукацыі Беларусі, напісалі яшчэ ў 1993 годзе. Сцісла сфармулюю асноўныя тэзісы: трэба пераводзіць беларускую школу на беларускую мову навучання, трэба мяняць змест, асабліва гуманітарных дысцыплін, пазбаўляючы іх тэндэнцыйнасці і фальсіфікацыяў, трэба рабіць беларускамоўную адукацыю прэстыжнай, а дзеля гэтага - набліжаць яе да найвышэйшых сусветных стандартаў, а таксама – рабіць беларускую мову мовай універсітэцкай адукацыі.
 
- Цяперашняя сістэма адукацыі (маеца на ўвазе не толькі сярэдняя, але і вышэйшая) рыхтуе не беларусаў, а людзей без нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Што трэба змяніць, каб беларуская сістэма адукацыі рыхтавала нацыянальна свядомых беларусаў?
 
- Ва ўсіх краінах школа, як і ўся сістэма адукацыі, не з’яўляецца нейкай самастойнай, незалежнай структурай. Яна выконвае дзяржаўную замову. Што да нашай беларускай школы, то сёння яна відавочна выконвае замову нават не беларускіх уладаў, а імперскага цэнтра ў Маскве. Выразна прасочваецца і сутнасць гэтай замовы – выхаваць апатычнае, абыякавае да сваёй нацыянальнай тоеснасці пакаленне беларусаў, якое спакойна і пасіўна адрэагуе на далучэнне сваёй краіны да імперыі “пяццю губерніямі”. Таму тое, што робіцца сёння ў галіне адукацыі, пярэчыць не толькі нормам маральнасці, але і пэўным артыкулам Канстытуцыі Беларусі. Але прычыны гэтага палягаюць па-за сістэмай адукацыі. Без пераменаў у беларускай ўладзе марна чакаць пераменаў у беларускай школе.
 
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео