BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускамоўны турнір зладзяць зоркі спорту

26.07.2014
Беларускамоўны турнір зладзяць зоркі спорту
etsphoto.ru
Алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя стала ініцыятарам мерапрыемства.

 Арганізатары праекту хочуць, каб у гэты дзень усе ўдзельнікі размаўлялі па-беларуску і займаліся спортам, піша Салідарнасць.

Ідэя правесці спартыўнае свята з нацыянальным каларытам належыць журналісту Сяргею Шчурко і алімпійскай чэмпіёнцы Аляксандры Герасімені.

- Мы наважылі арганізаваць спаборніцтвы, усе ўдзельнікі якога хаця б некалькі гадзін будуць размаўляць па-беларуску, - распавёў Сяргей Шчурко. - У нашых федэрацый ёсць праблемы піяру, прыцягнення дзяцей у секцыі. А ў гэты дзень у адным месцы будуць пададзеныя 15 відаў спорту. Сем'і змогуць узяць удзел у спаборніцтвах, выбраць для дзіцяці від спорту, які яму падабаецца.

Праект абяцае быць цікавым, не сумняваецца ён.

- Мяркуючы з досведу папярэдніх мерапрыемстваў, якія мы арганізоўвалі - Кубак выкліку, адбыўся на Дзень незалежнасці, у беларусах выяўляецца пачуццё каманды. Калі ты бяжыш не сам сабе, а за каманду, ведаеш, што на фінішы цябе чакаюць, ты пачынаеш, умоўна кажучы, «паміраць». Нацыянальная рыса беларусаў - упартасць - уключаецца ў поўнай меры, - кажа ён.

Спартовае свята «Mова Cup» плануецца правесці на базе Рэспубліканскага цэнтра Алімпійскай падрыхтоўкі ў лёгкай атлетыцы.

На думку Сяргея Шчурко, самым лепшым вынікам праекта будзе добры настрой людзей, якія возьмуць удзел у свяце. Ён згадвае, як аднойчы на нарадзе арганізацыі аднаго з прабегаў, у якім удзельнічалі зоркі беларускага спорту і шоў-бізнэсу, пачуў ад арганізатараў: «У нас будзе 5 тысяч чалавек».

- Я думаю: «Ні фіга сабе! Якія малайцы! Адкуль яны ведаюць, колькі прыйдзе?». А потым я ўбачыў, як да месца правядзення спаборніцтваў пад'язджалі аўтобусы, адкуль выходзілі дзеці, якія беглі, а потым іх везлі. Мабыць, удзельнічалі паводле спісаў. І ад гэтага няма такога адчування свята, якога ты чакаеш. Сапраўднае спартыўнае свята я бачыў у Рызе. Людзі ішлі туды ў добрым гуморы - сем'ямі, з каляскамі, з бабулямі-дзядулямі, - кажа ён.

Сяргей Шчурко верыць, што правядзенне такіх спартыўных святаў, як «Mова Cup», дапаможа нам усвядоміць сябе беларусамі і пачаць гаварыць на беларускай мове.

- Я бачу, што ў шматлікіх вядомых спартсменаў з'явілася жаданне размаўляць па-беларуску. У Сашы Герасімені, Аліны Талай, Віталіка Радзівонава, Арцёма Радзькова, - дадаў ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео