BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусы радыкальна змянілі картаграфічнае ўяўленне еўрапейцаў

25.07.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Беларусы радыкальна змянілі картаграфічнае ўяўленне еўрапейцаў
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Як нашыя продкі выкрэслілі грыфонаў з геаграфічных мапаў і ацвярэзілі Амстэрдам? За што Еўропа можа падзякаваць каморніку з Нясвіжскага замка? І чаму Чарнобыль ёсць на асобных мапах, а Мінску няма?

 Выстава старажытных мапаў Вялікага княства Літоўскага адчынілася у крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" у Мінску 24 ліпеня.

Арганізатары выставы, сярод якіх - Лятучы універсітэт, прапануюць сучасным беларусам зірнуць на старажытныя геаграфічныя мапы Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Еўропы і свету і паспрабаваць апынуцца ў іншым гістарычным ракурсе і масштабе, а таксама ўзяць удзел у публічных дыскусіях, якія могуць падштурхнуць нас да пераасэнсавання сваіх уяўленняў пра "межы" Беларусі.

Пад гукі старадаўняй музыкі ў выкананні гурта Brevis арганізатары і першыя наведвальнікі выставы падзяліліся сваімі думкамі ды ўражаннямі з карэспандэнтам Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".

Кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч:

- Гэтую выставу вельмі даўно рыхтаваў Эдуард Куфцерын, апантаны гістарычнай картаграфіяй чалавек. Мне падаецца выстава вельмі цікавай таму, што яна паказвае эвалюцыю вобразаў. Бо, разумееце, картаграфія - гэта не толькі вельмі дакладная інфармацыя, гэта функцыя адлюстравання дакладная інфармацыі вельмі позняя - яна з’явілася рэальна толькі, можа, ў канцы XV стагоддзя.

А да гэтага людзі аперавалі вобразамі. Картаграфія выконвала функцыю прадстаўлення вобразаў іншых. Наш рэгіён выглядаў фантастычным у канцы XV - пачатку XVI стагоддзяў.

І вось праходзіць 100 год, і Мікалай Радзівіл Сіротка замаўляе карту сваёй айчыны - Вялікага княства Літоўскага. Працуюць над ёй, у тым ліку, мясцовыя людзі, прафесіяналы - такія, як Тамаш Макоўскі, бюст якога стаіць у Старым парку Нясвіжскага замка (каморнік пры двары Радзівілаў, нейкі час узначальваў друкарню ў Нясвіжы, па прапанове Сіроткі ён 16 гадоў працаваў тапографам, географам, гісторыкам і мастаком, каб сабраць матэрыял і скласці поўную і дакладную карту Вялікага княства Літоўскага. - ЕўраБеларусь).

Ствараецца так званая Радзівілаўская карта - адна з самых дакладных карт нашай часткі Еўропы XVII стагоддзя (на карце пазначаныя 1039 населеных пунктаў, 342 з якіх - на тэрыторыі Беларусі, а ўсе надпісы - пераважна гістарычныя звесткі, каментары да населеных пунктаў - выкананыя на латыні. - ЕўраБеларусь)

Якая каласальная трансфармацыя, каласальныя змены ўсяго за сто год! Ад фантастычнага вобраза да адной з самых дакладных картаў нашага рэгіёну Еўропы!

Канешне, вельмі цікава паназіраць, як трансфармуюцца межы нашага краю, бо ў вузкім сэнсе Беларусь жа не проста Вялікае княства Літоўскае, канкрэтна Беларусь - мы бачым, як па гэтых картах усталёўваецца ўсходняя мяжа, паўднёвая мяжа.

Больша размыта паўночна-заходняя, бо гэта ўсё была Літва, не было такога пераходу. Нашмат пазней адасабляецца ў сучасным сэнсе гэтых словаў Літва і Беларусь, але менавіта на гэтых картах ужо пазнейшага часу - XVII - XVIII стагоддзя - яны дазваляюць нам гэты працэс адчуць.

Я б не сказаў, што яго можна даследваць альбо прагназаваць толькі на базе картаў, бо патрэбны цэлы комплекс дакументаў і крыніц, але, тым не менш, картамі вы можаце таксама карыстацца, бо яны даюць візуалізацыю гэтага вобраза.
Вось у гэтым, мне здаецца, дасягненне гэтай выставы, што нас падводзіць да разумення прыткасці, зменнасці і адначасова да таго, што ёсць нейкія канстанты.

Варта адзначыць, што Радзівілаўская карта ініцыявана і створана ў картаграфічным сэнсе тут, а надрукавана ўжо ў Амстэрдаме. Такі мосцік атрымліваецца ад галандскай картаграфічнай традыцыі да картаграфіі, якая ўзнікае ў Вялікім княстве Літоўскім. Друкуюцца ў Амстэрдаме, але можам нават здагадвацца, што дасылаліся нейкія людзі, якія апісвалі тыя ці іншыя мясцовасці.

Я дапускаю нават, што ўся гэтая інфармацыя зводзілася ў адно ў Нясвіжы, бо там якраз жыў Макоўскі, а Сіротка ўзяў яго на службу ў якасці картографа і гравёра - таксама, у прынцыпе, унікальная з’ява, бо хто яшчэ меў уласных картографаў? Гэта, з аднаго боку, сведчыць пра амбіцыі Радзівілаў, але, з іншага, кажа, што іх мецэнацтва штурхала наперад развіццё і культуры, і навукі ў той час у нашым краі.

Ну, а ўжо гэтыя матэрыялы перавезлі ад нас у Амстэрдам, дзе іх надрукавалі і атрымалі адну з самых падрабязных картаў нашай часткі свету. Паглядзіце, на ёй ёсць легенды, ваяводскія цэнтры - харугвы ваяводскія, вось Мінск! - дзе сталіца, Вільня, паказаная, дзё ёсць сядзібы біскупаў - гэта ўсё адлюстравана на гэтай карце. Таму з пункту гледжання інфармацыйнасці, гэта абсалютна фантастычная карта.

На выставе ёсць нашыя карты свету канца XV - пачатка XVI стагоддзяў - гэта фантастычны край, еўрапейская Сармація, у нас грыфоны водзяцца - істоты з тулавам ільва і галавой птушкі. І спатрэбілася ўсяго 100 год, каб настолькі радыкальна змяніць картаграфічнае уяўленне.

І вельмі важна, што гэты імпульс сыходзіў адсюль, ад нас.

Глава Рады Міжнароднага кансорцыюма "ЕўраБеларусь", метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч:

- Як самы просты наведвальнік, я разглядаю гэтыя карты і месцамі здзіўляюся чамусьці. Вось, скажам, на мапе Меркатора 1595 года (Герхард Меркатор - фламандскі картограф і географ. - ЕўраБеларусь) не знайшоў Мінску, хоць побач ёсць Заслаўль, Барысаў. А Мінску няма.

Потым гляжу далей гэтую ж самую мапу і знаходжу Чарнобыль. То бок, амаль 500 год таму Чарнобыль на мапе быў, а Мінску не было… Ну, і іншыя дзіўныя рэчы, разглядаючы гэтыя мапы, можна знайсці. Дзесьці, напрыклад, Масковія пазначаецца як Белая Русь.

Шмат цікавага можа знайсці тут кожны, нават не гісторык і не дасведчаны спецыяліст па мапах, а шэраговы назіральнік.

Культуролаг і кінааналітык Максім Жбанкоў:

- Мапы пазначаюць тое, што ёсць: тое, як мы бачым дасягальнае ці зразумелае, альбо не надта дасягальнае і не вельмі зразумелае. І мапы паміраюць не тады, калі з’яўляюцца іншыя і больш дасканалыя, мапы саступаюць мінулым ведам а новым зроку. Мяняецца оптыка, новая эпоха ўсё пераказвае па-свойму ды натуральна малюе новыя мапы адпаведнымі ландшафту а новай культурнай сітуацыі.
Мапы Вялікага княства Літоўскага працуюць як даведнік па трансфармацыі тутэйшай свядомасці. Калі хочаце, гэта прадмова да нацыі.

Асабістая свядомасць паўстае праз загрузку ведамі і засваенне тэхнікі мыслення. Заўсёды мысленне будуецца на падсвядомым, на інтуітыўным перакананні, на эмацыйных прыхільнасцях, што не маюць патрэбы ў рацыянальнай аргументацыі.

Выстава мапаў ВкЛ - гэта выдатны погляд у правільным накірунку, бо гэта гадуе не свядомасць, а падмуркі свядомасці: нацыянальны сантымент, пачуццё гонару, бачанне гістарычнай перспектывы. І гэта не трэба разумець. Гэта варта перажыць.

Асабіста я ператварыў бы гэтую выставу ў камерцыйны праект: пачаў бы гандляваць старажытнымі картамі Беларусі ці Вялікага княства Літоўскага і гэтага рэгіёну. І самым першым пайшоў бы ў пакупнікі.

Праграму працы выставы і дыскусіяў у яе межах можна знайсці тут.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео