BE RU EN
rss facebook twitter

Баранавіцкага прадпрымальніка аштрафавалі на 4,5 мільёна за мітынг пратэсту

22.07.2014
Баранавіцкага прадпрымальніка аштрафавалі на 4,5 мільёна за мітынг пратэсту
Личности
Мікалай Чарнавус у зале суда, фота svaboda.org
Мікалай Чарнавус не прызнаў сваю віну і збіраецца абскарджваць прысуд.

Баранацікі суд аштрафаваў прадпрымальніка  Мікалая Чарнавуса на 4,5 мільёнаў рублёў, прызнаўшы яго вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі 1 ліпеня. Прадпрымальнік збіраецца абскардзіць прысуд.

Суд апытаў сведку — дырэктара цэнтральнага кааператыўнага рынка Баранавічаў.

«Яго паказанні не супярэчылі маім, і ўсё гаварыла пра тое, што я не з’яўляўся арганізатарам таго мерапрыемства, у якім мяне абвінавацілі. Але суддзя вырашыў інакш», — заявіў прадпрымальнік у інтэрв’ю БелаПАН.

1 ліпеня каля 300 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Баранавічаў, прыпынілі працу на знак пратэсту супраць прэзідэнцкага ўказа № 222, які істотна ўскладняе іхную працу. Людзі сабраліся на цэнтральным каапэратыўным рынку Баранавічаў, а затым скіраваліся ў гарвыканкам, каб абмеркаваць з чыноўнікамі праблемы, звязаныя з увядзеннем указа. Аднак чыноўнікі ўсе разбегліся, а прадпрымальнікі ў актавай зале правялі сход, па выніках якога прынялі рэзалюцыю на імя кіраўніка дзяржавы (відэа Радыё Свабода). 

Мікалая Чарнавуса затрымалі 2 ліпеня. У міліцыі прадпрымальніку, які з’яўляецца інвалідам II групы, стала блага. Цягам пяці гадзін прадпрымальнік прасіў у міліцыянтаў выклікаць хуткую дапаогу, аднак ягоныя просьбы ігнараваліся.

І толькі пасля складання пратаколу прадпрымальніка адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ў яго рэзка падняўся ціск. Машына «хуткай дапамогі» адвезла Чарнавуса з пастарунка ў шпіталь.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео