BE RU EN
rss facebook twitter

На Магілёўшчыне стварылі музейную экспазіцыю пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

21.07.2014
На Магілёўшчыне стварылі музейную экспазіцыю пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
У экспазіцыі пададзеныя імёны 62 вяскоўцаў, якія зведалі на сабе гвалт сталінізму. Тут жа вокладкі асабістых спраў і даведкі пра рэабілітацыю.

Экспазыцыю пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў стварылі ў музеі бялыніцкага СВК «Радзіма», што на Магілёўшчыне. У экспазіцыі пададзеныя імёны 62 вяскоўцаў, якія прайшлі праз сталінскі тэрор, піша "Радыё Свабода".

Тут жа вокладкі асабістых спраў, заведзеных НКВД на некаторых з рэпрэсаваных, а таксама даведкі пра рэабілітацыю ды фотаздымкі з Гулагу. Экспазіцыя пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў створаная сярод стэндаў, прысвечаных станаўленню савецкай улады ды калектывізацыі ў тых вёсках, якія цяпер ўтвараюць Вішоўскі сельсавет.

Адна са стваральніц музею Святлана Атрошчанка кажа, што экспазіцыя пра калектывізацыю адлюстроўвае гісторыю таго перыяду, якая поўніцца не аднымі заклікамі. "Мы імкнуліся ўсебакова адлюстраваць падзеі таго часу", - кажа яна.

"Тады ж было як - тут жа заклік „Ідзі таварыш да нас у калгас“, а ў калгас прыйшоў, недзе ня тое слова сказаў і ў 1937 годзе за заклікі супраць савецкай улады рэпрэсавалі... Вы ж паглядзіце: ўсе асабістыя справы - гэта артыкул, як правіла, 72-гі. А гэта - антысавецкая агітацыя. Гэта гісторыя страшная. Тады ж вывозілі сем’ямі", - распавядае супрацоўніца музею.

Ля стэнду пра рэпрэсіі наведнікі спыняюцца і доўга ўглядаюцца ў спіс рэпрэсаваных, кажа Святлана Атрошчанка. Яна адзначае, што не багата тутэйшых ведае пра часы калектывізацыі і яе ахвяраў:

- Людзі прыходзяць і шукаюць знаёмыя прозвішчы па вёсках. Ды й ужо прыходзяць ня ўнукі, а праўнікі. Тут ёсць некалькі чалавек, якія ведаюць сваю гісторыю, могуць расказаць пра прадзедаў - хто памятае з размоваў, ад сваіх бацькоў пра часы калектывізацыі.

У той жа музейнай залі са стэндамі пра станаўленне савецкай улады - звесткі пра мясцовую праваслаўную Петрапаўлаўскую царкву. Яе разбурылі ў часы разгулу сталінскіх рэпрэсіяў. Тое, што засталося ад святыні, цяпер можна ўбачыць на ўскрайку Вішова. У разбураным храме - крыж і абразы. Да царквы вядзе сцежка ў разрослай траве. Некаторыя з вяскоўцаў кажуць, што ходзяць на імшу ў гэтую разбураную царкву.

Вясковая моладзь пытанне журналіста пра часы сталінскага тэрору успрымала як правакацыю. Некаторыя прызнаваліся, што не ведаюць пра іх нічога. Нешта, казалі маладыя жыхары Вішова, памятаем са школьнай праграмы, але згадаць што, адмаўляліся. На заўвагу: ці былі ў музеі і ці бачылі там экспазіцыю прысвечаную сталінскаму тэрору - рэагавалі каротка: «Сходзім, паглядзім».

Музэй адкрылі крыху больш за тыдзень таму. Паводле Святланы Атрошчанкі, ён адразу стаў папулярным у вяскоўцаў. Яго наведваюць не толькі тыя, хто застаўся жыць у вёсках, але і іхныя родзічы, якія выехалі ў іншыя мясьціны. У музеі разьлічваюць, што ягоныя экспазіцыі будуць папаўняцца і дакументамі, перададзенымі вяскоўцамі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео