BE RU EN
rss facebook twitter

Беларускія карані Гіркіна

16.07.2014
Беларускія карані Гіркіна
Па біяграфіі аднаго з кіраўнікоў сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, грамадзяніна Расіі Ігара Гіркіна (Стралкова) можна вывучаць гісторыю вайсковых канфліктаў канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў.

 Асабіста я не знаёмы з гэтым чалавекам, хоць бачыў яго на адной з вайскова-гістарычных рэканструкцый, а таксама неаднаразова чытаў яго допісы на спецыялізаваных форумах па вайсковай гісторыі. 
У мірны час «Стралок» (менавіта такую мянушку атрымаў гэты чалавек у асяроддзі аматараў вайсковай гісторыі) займаўся аднаўленнем вайсковай уніформы розных эпох і рэканструкцыямі гістарычных бітваў. Аднак гэта, як казаў Астап Бэндэр, першае жыццё Ігара Усеваладавіча вядома вельмі добра, а вось пра другое жыццё чалавека, які не можа жыць без вайны, варта расказаць больш падрабязна, піша Ігар Мельнікаў для газеты "Новы час"

ПРЫДНЯСТРОЎЕ, БАЛКАНЫ, ЧАЧНЯ

«Правадыр рускай вясны на Данбасе» нарадзіўся ў 1970 годзе ў Маскве ў сям’і афіцэра ўнутраных войскаў СССР. Як і большасць людзей, якія так ці інакш звязаны з рэканструкцыяй, Гіркін-Стралкоў з дзяцінства цікавіўся вайсковай гісторыяй, пры гэтым маючы педантычнае стаўленне да дэталяў, ён скрупулёзна даследаваў розныя аспекты тактыкі і стратэгіі.

У 1993 годзе «Стралок» скончыў Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут. Яшчэ падчас вучобы Ігар Гіркін ездзіў у Прыднястроўе і Боснію, дзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, якія адбываліся там. Пазней ім будзе напісаны так званы «Баснійскі дзённік», у якім ён распавядзе пра сваю барацьбу «за славянскі свет» на Балканах.

Пасля заканчэннэння вучобы Гіркін-Стралкоў праходзіў тэрміновую службу ў расійскім войску. У сакавіку-кастрыніку 1995 года яму давялося ўдзельнічаць у першай Чачэнскай кампаніі. Спачатку Ігара Гіркіна не бралі ў кантрактнікі, аднак яму ўсё ж удалося дамагчыся дазволу на выезд у гарачую кропку, дзе ён паўдзельнічаў у некалькіх вайсковых аперацыях.

Пасля Хасавюртаўскай мірнай дамовы 1996 года расійскія войскі вымушаны былі пакінуць Чачню. Такі вынік быў сапраўднай здрадай для патрыёта адзінай і непадзельнай Расіі Гіркіна-Стралкова.

У размовах з калегамі па рэканструктарскаму цэху Ігар неаднаразова выказваўся за аднаўленне «вялікай імперыі». Прычым, не важна якой, савецкай ці расійскай. Прадракаў ён і вайну з Украінай, якая, па меркаванні «Стралка», павінна вярнуцца ў склад Расіі. Тое ж самае і з Беларуссю, якая, паводле Гіркіна, з’яўляецца часткай «рускага свету». На яго думку, дзяржаўныя межы новай Расійскай імперыі пройдуць там, куды прасунецца «рускае воінства».

РЭКАНСТРУКТАР

Гіркіна ніколі не цікавілі грошы ці кар’ерны рост. Разам з сям’ёй ён жыў у спальным раёне Масквы ў панэльным доме. Па розных дадзеных, з канца 1990-х гадоў Ігар Гіркін праходзіў службу у розных спецструктурах ФСБ Расіі. Па ўспамінах некаторых яго знаёмых, «Стралку» вельмі доўга прыйшлося чакаць афіцэрскіх пагон, якія, аднак, ён усё ж атрымаў. Пасля выхаду ў адстаўку, Стралкоў працаваў у розных камерцыйных структурах.

Адным з галоўных захапленняў Гіркіна стала вайскова-гістарычная рэканструкцыя. Калі звычайны рэканструктар займаецца гэтай справай, каб больш глыбока даследаваць гісторыю войска і яго ўніформы, дык Гіркін захапіўся «рыэнэктам» таму, што бачыў у рэканструкцыі працяг вайны. На такіх фестывалях, дзякуй Богу, нікога не забіваюць, але ёсць вайсковая дысцыпліна, зброя, стратэгія і нарэшце, самае галоўнае — ёсць бітвы.

Ігар Стралкоў узначаліў клуб «Зводная кулямётная каманда» і ўдзельнічаў у шматлікіх мерапрыемствах, прысвечаных Першай і Другой сусветным войнам. Яго можна было ўбачыць нават у латах ваяра Рымскай імперыі, аднак больш за ўсё «Стралка» цікавіла белагвардзейскае войска перыяду Грамадзянскай вайны. Гіркін напісаў некалькі навуковых прац пра баявыя дзеянні белых армій ва Украіне. Да таго ж гэты чалавек досыць добра ведае тактыку вядзення партызанскай вайны.

Працяг чытайце тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео