BE RU EN
rss facebook twitter

Візіт Алеся Бяляцкага ў Варшаву скончыўся паведамленнем пра тэракт

13.07.2014
Візіт Алеся Бяляцкага ў Варшаву скончыўся паведамленнем пра тэракт
У апошні дзень свайго візіту ў польскую сталіцу кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі браў удзел у міжнароднай канферэнцыі, дзе распавядаў пра становішча праваабаронцаў у Беларусі.

І раптам падчас яго выступу паступіў званок пра замініраванне памяшкання, у якім праходзіла мерапрыемства.

Пра гэта Алесь Бяляцкі паведаміў пасля здарэння, піша праваабарончы цэнтр Вясна”.

Варшаўская Усходне-Еўрапейская канферэнцыя, на якую быў запрошаны беларускі праваабаронца, праходзіла 12 ліпеня ў Варшаўскім універсітэце. На гэтым штогадовым міжнародным форуме, арганізатарам якога з'яўляецца Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы пры ўніверсітэце, выступаюць вядомыя палітыкі і эксперты з усяго свету. Тэмай канферэнцыі сёлета стала трансфармацыя Польшчы і рэгіёну пасля 1989 года. Выступ Алеся Бяляцкага быў прысвечаны становішчу праваабарончых арганізацыяў у Беларусі.

“Гэты званок пра замініраванне быў падчас майго выступу. Прыехалі сапёры з сабакамі, нас выгналі з залі, але бомбу не знайшлі. Затым усе ўдзельнікі мерапрыемства вярнуліся на свае месцы і я працягнуў свой выступ”, - распавёў праваабаронца.

Нагадаем, першы пасля вызвалення візіт Алеся Бяляцкага ў Польшчу праходзіў з 9 па 12 ліпеня. Цягам гэтых дзён у насычаным графіку праваабаронцы адбыўся шэраг афіцыйных сустрэчаў - з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім, з кіраўніком Канцылярыі Прэзідэнта Польшчы Яцэкам Міхалоўскім, з дэпутатамі парламенцкай камісіі па знешніх пытаннях польскага Сейма. Таксама праваабаронца сустракаўся з прадстаўнікамі польскіх і беларускіх НДА і польскімі журналістамі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео