BE RU EN
rss facebook twitter

У Бабруйску прафсаюзы аб'ядналіся дзеля асветніцкай дзейнасці

12.07.2014
У Бабруйску прафсаюзы аб'ядналіся дзеля асветніцкай дзейнасці
У горадзе стартавала кампанія "Нашы правы".

Дзеля рэалізацыі кампаніі аб'ядналіся мясцовыя прадстаўнікі Свабоднага прафсаюза Беларускага, прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці, моладзевай сеткі РЭП, Беларускай асацыяцыі журналістаў, жаночай сеткі Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага аб'яднання працоўных жанчын.

- Да мяне часта звяртаюцца працоўныя дзеля вырашэння сваіх праблем, і кожны раз я здзіўляюся, наколькі людзі не валодаюць элементарнымі ведамі, якія маглі б ім дапамагчы, - кажа ў каментары праваабарончаму цэнтру "Вясна" старшыня бабруйскай суполкі РЭП Галіна Смірнова. - У першую чаргу гэта тычыцца аховы працы. Гэтай "наіўнасцю" працоўных часта карыстаюцца іх працадаўцы. Напрыклад, да нас звярталіся людзі, якія атрымоўвалі траўмы на вытворчасці, а ім прапаноўвалі падпісаць паперкі, дзе гаварылася, што гэта бытавыя траўмы. І ўявіце сабе - яны падпісваліся!

Асноўныя накірункі, па якіх будзе працаваць кампанія, гэта правы працоўных, адказнасць наймальнікаў за невыкананне гэтых правоў, прынцыпы абароны ад самавольства адміністрацыі, кароткатэрміновыя кантракты, ахова працы, працоўны час (перапынкі на абед, тэхналагічныя перапынкі, у тым ліку, на прыватных фірмах) і гэтак далей.

- Наша кампанія працягнецца да канца восені, таму мы можам абмеркаваць кожнае пытанне падрабязна. У тым ліку такія рэчы, як тэмпература навакольнага асяроддзя ў летні перыяд на працоўным месцы. Бо людзі неяк звыкліся працаваць у любых умовах і нават не задумваюцца над тым, што і на гэты конт існуюць прапісаныя правілы, - адзначае Галіна Смірнова.

Ініцыятары кампаніі "Нашы правы" спадзяюцца, што да іх далучацца не толькі сябры незалежных прафсаюзаў, а ў першую чаргу шэраговыя бабруйчане, якім неабходныя такія веды.

- Плануем правесці тэматычныя семінары, створым інфармацыйныя буклеты, таксама будзем інфармаваць нашу мэтавую групу праз інтэрнэт. Плануецца, што людзі, якія пройдуць у нас навучанне, працягнуць інфармаваць калег у сваіх працоўных калектывах. Бо каб змагацца за свае правы, трэба ведаць праўду, - тлумачыць сутнасць кампаніі старшыня бабруйскай суполкі РЭП.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео