BE RU EN
rss facebook twitter

Зміцер Лупач: Галоўны аўтарытэт у правінцыі – тэлевізар з расійскімі каналамі

10.07.2014 Петр Кухта, ЕўраБеларусь
Зміцер Лупач: Галоўны аўтарытэт у правінцыі – тэлевізар з расійскімі каналамі
Чым жыве грамадзянская супольнасць у беларускай правінцыі і ці бачыць хоць якія перспектывы свайго развіцця?

 Размова з глыбоцкім грамадзянскім актывістам Змітром Лупачам пачалася, як звычайна ў апошнія месяцы, з Украіны. Хутчэй, з таго разлому ў беларускім грамадстве, які стаўся вынікам самай натуральнай інфармацыйнай вайны,  развязаную Расіяй супраць новай Украіны. Усё, паводле Лупача, як і ў сталіцы – толькі прапорцыя большая на карысць тых, хто верыць у крыважэрных бандэраўцаў, якія мараць знішчыць рускамоўных і рускіх ад Львова да Данецка.

 
- Расійскае тэлебачанне на нашых людзей, наколькі я бачу, уплывае вельмі істотна. І ўлады, думаю, ужо павінны гэта заўважыць, што перадусім беларусы (і гэта Заходняя Беларусь) вераць расійскаму ТБ. Я яшчэ памятаю пакаленне майго дзеда – ён быў 1896 году нараджэння, для іх гэты тэлевізар быў нішто, вось ксёндз у Касцёле сказаў – так, гэта быў аўтарытэт. Цяпер жа, калі ў тэлевізары паказалі, то вочы гатовы выдзерці, калі ты выкажаш нязгоду са сказаным. Нядаўна мне па працы прыйшлося быць у месцы, дзе йшоў расійскі тэлеканал, то ў мяне за 40 хвілін галава адурэла, а калі такое штодня? То вынік цалкам лагічны. Таму я шчаслівы, што ўжо два гады жыву без тэлескрыні – і не збіраюся яе вяртаць.
 
Ёсць людзі, якія выбіраюць іншыя, альтэрнатыўныя крыніцы інфармацыі, але, на жаль, гэта не большасць. І далёка не большасць, я б сказаў.
 
- Але ж беларускае тэлебачанне больш стрымана падае навіны з Украіны, там вось і сепаратыстамі баевікоў называюць, і паказваюць сімпатыю Лукашэнкі да Кіева...
 
- Беларускае тэлебачанне людзі бэсцілі ўсё гэтыя гады, ну і шмат хто паставіў сабе талеркі, прывыклі БТ не давяраць. Пры тым, людзі ж у нас другіх моў не ведаюць – выбіраюць па талерках не польскія, украінскія каналы, а што бліжэй стала за гэтыя гады – ТБ на рускай мове.
 
- Інтэрнэт жа ёсць амаль ва ўсіх тут, там інфармацыю ж можна знайсці з самых розных крыніц.
 
- Так, шмат у каго з глыбачан  нармальны, хуткасны Інтэрнэт. Але дзе нашыя людзі сядзяць? У сацыяльных сетках - «Одноклассники», «Вконтакте», а там пачытаць... не горш за расійскае ТБ. Калісьці я быў не згодзен з выказваннямі Зянона Пазьняка пра імперскасць як рысу расійскай нацыі, то зараз пры наведванні гэтых сетак бачыш, што так ёсць.
 
Тэлебачанне стала галоўным аўтарытэтам. Чыноўнікам, не сказаў бы, што надта вераць. Да апазіцыі таксама даверу вялікага няма, частка людзей чытае недзяржаўныя СМІ, але не такая і вялікая частка. Касцёл і Царква – таксама ўжо не маюць той уплыў, які былі аднавілі напачатку 90-х гадоў.
 
- Зміцер, ці існуе дыялог на мясцовым узроўні паміж актыўнай часткай грамадства і ўладай? Здаецца, у Глыбокім больш-менш ліберальныя норавы ў чынавенства.
 
- Асабліва не існуе. Хаця ведаю, што яны чытаюць і сайты нашы мясцовыя, і газету «Вольнае Глыбокае», але калі і рэагуюць на заўвагі-прапановы, то ўскосна – без нейкіх асабістых стасункаў. Яны б можа і пайшлі б на кантакт, але, пэўна, проста баяцца. Здаецца, размаўляеш асабіста – усё нібыта нармальна, але калі спрабуеш кантактаваць неяк на афіцыйным узроўні «улада – грамадскасць», то цябе адразу ніхто не ведае і нічога не чуе.
 
- Не сакрэт, што ў рэгіёнах адны і тыя ж людзі могуць быць ледзь не ў дзясятку арганізацый ці кампаній адначасова. Чым тлумачыцца?
 
- Недахоп чалавечага рэсурсу. Я сам вось і журналіст, і краязнаўца, і ТБМ мясцовае ўзначальваю, і ў кампаніях розных бяру ўдзел... Вось шукаю людзей да супрацы – ніхто не хоча і нікому гэта не трэба. Не таму людзі ў розных рухах і ініцыятывах, каб зарабіць – рэальна няма актывістаў па рэгіёне. Спакайней на працу дзяржаўную хадзіць, кінуць заробак табе – які ёсць, то і добра. Такая логіка.
 
Ёсць і апатыя, канешне. Але і на такім мікраўзроўні ўсё ж нешта ідзе, нешта пішацца, ствараецца, прыязджаюць з Мінска знаныя госці. Галоўнае – самому штосьці рабіць, бо ў нас не толькі грамадствам у цэлым не ўсвядомлена напоўніцу, але і актывістамі, што калі мы не зробім, то ніхто не зробіць. Чакаць у нас любяць, каб вось нехта б зрабіў што.
 
- Кажаце пра недахоп рэсурсу, а новая кроў? Няўжо моладзі зусім не цікава, як і дзе ёй жыць?
 
- На жаль, няма прытоку новых людзей. Канешне, кажу менавіта за свой рэгіён. З'ехаць за мяжу, на вучобу, потым застацца там – прыкладна такія мэты. Хаця цікавасць да сваёй зямлі ёсць, вучаць мову – школ у нас жа ўжо няма беларускіх. Але прыходу ў актыўнае грамадскае жыццё, разам з тым, таксама няма, на жаль. Нават тыя, хто быў актыўным у дзевяностыя-нулявыя, адыходзяць ад грамадскай працы –  яны не змянiлi погляды, на імпрэзу ці якую сустрэчу прыйдуць, але не больш за тое.
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео