BE RU EN
rss facebook twitter

Уладзімір Някляеў: кахаць і пісаць - адно і тое

09.07.2014
Уладзімір Някляеў: кахаць і пісаць - адно і тое
Сёння — дзень народзінаў Уладзіміра Някляева. А не так даўно ў выдавецтве «Лімарыус» выйшла ягоная аўтабіяграфічная кніга «Знакі прыпынку». Пра кнігу і пра жыццё, пра паэзію і палітыку гэта гутарка.

 - Мне патрэбная энергетыка. Я не ўмею пісаць без энергетычных затрат, у паэмах спустошваю сябе дарэшты. І трэба неяк папаўняць запас энергіі. Зараз, напрыклад, жыву тым, што ўзяў на Майдане, дзе стаяў перад мільёнам людзей, якія, аб’яднаныя духам свабоды, выпраменьвалі неверагодную энергію! Яна кацілася такой хваляй, што я змушаны быў нахіляцца ў яе, як у сустрэчны вецер, каб выстаяць на сцэне... Зрэшты, хто гэтага не адчуваў, таму без толку пра гэта распавядаць. Чуеш у адказ: “Стадыён — не паэзія”. А я і не кажу, што паэзія. Я кажу: энергія. Тое, з чаго паэзія ствараецца. Без чаго яна — падробка і падманка. - Распавёў у інтэрв'ю журналісту газеты "Новы час" Сяргею Шапрану Уладзімір Някляеў.

- І ўсё ж сцвярджаць, што спакусіў мяне палітыкай д’ябал, — гэта нагаворваць на д’ябла. А нагаворваць і без яго ёсць на каго... Я апынуўся ў палітыцы праз пагібельны стан беларускасці, праз катастрофу нацыянальнай мовы і культуры. Прыйшоў у палітыку, шукаючы пляцоўку, на якой можна супрацьстаяць нашэсцю на ўсё беларускае ў Беларусі. Не чакаў, праўда, што на пляцоўцы гэтай будзе так няўтульна, але што ж: сам выбіраў.

Яшчэ адзін “знак” напрыканцы. “З усяго, што было, згадваюцца найчасцей крэўскія пагоркі, па якіх іду, маленькі, і нанізваю на сцяблінку мятліцы сонейкі суніц”. Ведаеце, пра што я пашкадаваў, калі дачытваў кнігу?.. Пра тое, што малавата ўсё ж у ёй “знакаў” пра ваша асабістае, якое многім вельмі цікавае, жыццё. Больш пра літаратуру... Не хочаце выдаваць сакрэты асабістага жыцця?

— Зараз я выдам адзін сакрэт... Літаратура і ёсць маё асабістае жыццё.

Цалкам гутарку з пісьменнікам і палітыкам можна прачытаць на сайце газеты. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео