BE RU EN
rss facebook twitter

Рух ”За Свабоду” прапануе вайскоўцам загаварыць па-беларуску

09.07.2014
Рух ”За Свабоду” прапануе вайскоўцам загаварыць па-беларуску
Рух “За Свабоду” разаслаў да кіраўніцтва беларускай арміі, навучальных установаў у галіне абароны і шэрагу вайсковых частак па ўсёй краіне інфармацыйныя матэрыялы, прыдатныя для патрыятычнага выхаванн

Рух “За Свабоду” разаслаў да кіраўніцтва беларускай арміі (Міністэрства абароны, галоўнакамандуючы), навучальных установаў у галіне абароны (Ваенная акадэмія, Сувораўская вучэльня) і шэрагу вайсковых частак па ўсёй краіне інфармацыйныя матэрыялы, прыдатныя для патрыятычнага выхавання вайскоўцаў.
Вайскоўцы атрымалі дзясяткі камплектаў плакатаў “Палкаводцы і ваенаначальнікі зямлі беларускай”.

Гэтая серыя паштовак-плакатаў - даніна памяці і павагі да нашых суайчыннікаў, якія на працягу тысячагадовай беларускай гісторыі праз змены дзяржаўнай прыналежнасці (Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкі Саюз) і шматлікія войны прынеслі гонар і славу айчыннай зброі.

На плакатах змешчаны партрэты і біяграфіі Усяслава Полацкага, Альгерда, Вітаўта, Канстанціна Астрожскага, Тадэвуша Касцюшкі, Станіслава Булак-Балаховіча, Івана Якубоўскага, Льва Даватара ды іншых знаных палкаводцаў і ваенаначальнікаў.

 

Дасыланне вайскоўцам патрыятычных плакатаў стала прыкладам магчымага супрацоўніцтва грамадства і арміі дзеля патрыятычнагавыхавання абаронцаў Бацькаўшчыны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео