BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусь можа атрымаць новае папярэджанне за парушэнне Архускай канвенцыі

08.07.2014 Ганна Валынец, greenbelarus.info
Беларусь можа атрымаць новае папярэджанне за парушэнне Архускай канвенцыі
фота greengrodno.info
Пятая сустрэча бакоў Архускай канвенцыі праходзіла днямі ў Маастрыхце (Нідэрланды). У ёй удзельнічала 420 чалавек з розных краін, якія падпісалi канвенцыю.

Нагадаем, што сёння наша краіна не выканала рэкамендацыі па справе Нёманскай ГЭС, якія з’яўляюцца яе міжнароднымі абавязкамі і былі зацверджаныя на сустрэчы тры гады таму. Паўторна рэкамендацыі высунулі 2 ліпеня, да іх дадаліся новыя, звязаныя з парушэннямі пры прыняцці рашэння аб будаўніцтве Астравецкай АЭС. Калі Беларусь не выканае іх да наступнай сустрэчы, то можа атрымаць папярэджанне. Дэлегацыя ЕЗ зрабіла адмысловую заяву аб тым, што вельмі занепакоена невыкананнем Беларусю палажэнняў Канвенцыі і што будзе выступаць за вынясенне папярэджання на наступнай сустрэчы бакоў, калі сітуацыя не палепшыцца, паведамляе greenbelarus.info.

Беларусь падпісала канвенцыю ў 1999, а у 2001 годзе яна набыла моц, калі яе падпісалі першыя 16 краін.

Заўвагі па Астравецкай АЭС тычацца ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў (арт. 6 Канвенцыі), атрымання інфармацыі (арт. 4 і 6 Канвенцыі), а рэкамендацыі – змянення некаторых нормаў права і іх выкарыстання (падрабязней). Таксама беларускаму боку прапануецца прадставіць інфармацыю аб прынятых мерах і выніках да дат 31.10.2014, 31.10.2015 і 31.10.2016 г.
 
На паседжанні камітэту па адпаведнасці, які праходзіў у тыя ж дні, была распачата справа па пераследу экалагічных актывістаў за іх грамадскую дзейнасць, што парушае артыкул 3 пункт 8 Канвенцыі (поўны назоў дакумента - канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН “Аб доступе да інфармацыі, удзел грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія тычацца навакольнага асяроддзя”).
 
Законы паляпшаюцца, правапрымяненне - не
 
Таксама да сустрэчы “Зялёная сетка” і “Экадом” падтрыхтавалі грамадскі агляд па імплементацыі Архускай канвенцыі. На думку Ірыны Сухій, эколага з ГА “Экадом”, за тры гады з мінулай сустрэчы бакоў Беларусь, нягледзячы на сур’ёзныя намаганні мінпрыроды, слаба прасунулася ў імплементацыі (унутранай рэалізацыі) Архускай канвенцыі:
 
У нас усе станоўчыя прыклады тычацца паляпшэння заканадаўчай базы. А ўсур’ёз церпіць правапрымяняльная практыка, і калі прымаюцца канкрэтныя рашэнні, працэдуры і законы працуюць кепска”.
 
Да станоўчых зменаў адносяцца паляпшэнне Палажэнне аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (рус. - "ОВОС”) і закона аб дзяржэкаэкспертызе; былі перагледжаныя мінімальныя тэрміны для падачы каментароў грамадскасці ў межах грамадскіх абмеркаванняў; прынятае Палажэнне аб парадку правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы. Таксама распрацаваны, але не прыняты праект закона аб зменах у Закон “Аб ахове навакольнага асяроддзя”, якія б дазволілі грамадскасці эфектыўней удзельнічаць у прыняцці рашэнняў.
 
На практыцы на Канвенцыю звяртаюць увагу, але не заўсёды. Паводле Ірыны, гэта тычыцца найперш рашэнняў накшталт АЭС. На грамадскія слуханні па АЭС у 2009 годзе прывезлі людзей у аўтобусах, “нібыта грамадскасць, якія чыталі вершы пра неабходнасць АЭС”.
 
Калі прымаюцца рашэнні іншага кшталту, то праходзяць і сапраўдныя абмеркаванні. Праўда, часам як у выпадку абароны парка 40-годдзя кастрычніка, калі людзям “давалі спусціць пару замест таго, каб улічыць меркаванні”. Часам слуханні дзейнічаюць, але часцей ў больш шэраговых выпадках (калі справа тычыцца ўшчыльнення забудовы і г.д.)
 
Канвенцыя – не толькі для Мінпрыроды
 
Вырашэнне наступнай праблемы – справа хутчэй інформування i адукацыі, ці, “як ні непрыстойна гэта будзе гучаць – змянення менталітэту”, - кажа Ірына Сухій.
 
Толькі структурныя падраздзяленні Мінпрыроды збольшага ведаюць аб Архускай канвенцыі і адчуваюць свае абавязкі па яе выкананню. Іншыя чыноўнікі часта лічаць, што гэта не іх канвенцыя, а Мінпрыроды, і на іх няма абавязкаў па выкананню. Хаця яна накіраваная на тое, каб усе дзяржаўныя органы ўключалі грамадскасць у прыняцце рашэнняў”, - кажа Марына Дубіна з таварыства “Зялёная сетка”.
 
Людзям не заўсёды проста даведацца аб грамадскіх слуханнях ці дамагчыся іх правядзення, справядлівага разгляду справы ў судзе і проста атрымаць інфармацыю аб аб’ектах (трэба давесці, што яна ёсць экалагічнай).
 
Архуская канвенцыя - “гэта інструмент, які дае магчымасць грамадскасці ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў, - кажа Ірына Сухій. - Дзяржорганы часта ўспрымаць грамадскасць як навязлівых некампетэнтных персанажаў, якія замінаюць працаваць. Але насамрэч калі рашэнні, якія могуць паўплываць на навакольнае асяроддзе, прымаюцца належным чынам, з усімі прынцыпамі і працэдурамі, то на выхадзе мы атрымліваем больш якаснае рашэнне. Гэтая канвенцыя важная для ўсіх.”

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео