BE RU EN
rss facebook twitter

Партыя БНФ: 3 ліпеня выглядае вар’яцкім расейскім атракцыёнам

03.07.2014
Партыя БНФ: 3 ліпеня выглядае вар’яцкім расейскім атракцыёнам
Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў пракаментаваў удзел расейскіх вайскоўцаў у менскім парадзе.

«Расейскія войскі пад расейскім трыкалорам у Менску ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – гэта здзек з гістарычнай праўды мінулай вайны і недапушчальная падтрымка сённяшняй расейскай агрэсіўнай палітыкі ва Ўкраіне, - заявіў Ігар Лялькоў прэс-службе Партыі БНФ. - Цяперашні дзяржаўны сцяг Расейскай Федэрацыі – гэта сімволіка, якая выкарыстоўвалася падчас Другой сусветнай вайны расейскімі нацысцкімі фармаваннямі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку гэтак званымі «уласаўцамі», «радыёнаўцамі» і «камінскаўцамі». Прысутнасць яго на парадзе з нагоды гадавіны выгнання з беларускай сталіцы нямецка-нацысцкіх захопнікаў ёсць гістарычна не абгрунтаваная і пераўтварае гэты парад ў фарс».

На думку Лялькова, «асабліва недарэчным і шкодным для іміджу Беларусі з’яўляецца ўдзел у вайсковых урачыстасцях войскаў, што зусім нядаўна здзейсьнілі рабаўніцкі напад на нашую братнюю суседку Ўкраіну». Такім чынам ствараецца надвыйчай кепскі імідж Беларусі як паплечніка і саюзніка агрэсараў і міжнародных злачынцаў, лічыць Лялькоў.

«У сённяшніх умовах дзень 3 ліпеня ёсць нагодай задумацца над тым, як хутка цяперашняе кіраўніцтва краіны здае атрыбуты дзяржаўнага суверэнітэту. Заключаныя кабальныя і невыгодныя для беларускай эканомікі пагадненні пра ўтварэнне з 2015 года Еўразійскага саюзу. Павялічваецца крэдытная залежнасць Беларусі ад грошай,што выдзяляюцца Расейскай Фэдэрацыяй, - мяркуе палітык. - Пад выглядам стварэння сумесных холдынгаў расейскі капітал, пры дапамозе палітычнага ціску з Крамля, бярэ пад кантроль найбольш сучасныя і прыбытковыя беларускія прадпрыемствы. Расейскія ваенна-паветраныя сілы нарошчваюць сваю прысутнасць у Беларусі, а ў перспектыве плануецца стварэньне экстэрытарыяльнай расейскай вайсковай базы, над якой не будзе нават фармальнага сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь».

Лялькоў зазначыў, што на гэтым тле «непераканаўча і слаба выглядаюць прамовы Лукашэнкі пра неабходнасць нацыянальнай еднасці, сказаныя на беларускай мове: для дзяржаўнага дзеяча і палітыка недастаткова казаць па-беларуску, а неабходна весьці прабеларускую палітыку ў інтарэсах беларускага народу,умацоўваць нацыянальны суверэнітэт і не гандляваць агульнанародным здабыткам».

«У такіх умовах парад 3 ліпеня выглядае як вар’яцкі расейскі атракцыён, пір у час чумы (дарэчы, за сапсаваны цяжкой бранетэхнікай асфальт на вуліцах Менску будуць расплочвацца аўтамабілісты ўсёй краіны – відаць, менавіта з гэтай мэтай быў уведзены драпежніцкі грашовы збор «за допуск аўтамабіляў да дарожнага руху»). На вялікі жаль, гэты парад, як і ўсё свята 3 ліпеня ў гэтым годзе, пераўтвараецца ў дэманстрацыю залежнасці сёньняшняга рэжыму ад ягоных расейскіх патронаў», - заяўляе палітык.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео