BE RU EN
rss facebook twitter

Адзін з арганізатараў страйку ІП у Баранавічах трапіў у шпіталь і знаходзіцца пад наглядам міліцыі

03.07.2014
Адзін з арганізатараў страйку ІП у Баранавічах трапіў у шпіталь і знаходзіцца пад наглядам міліцыі
У Баранавічах 2 ліпеня быў затрыманы індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус пасля візіту ў гарвыканкам і сустрэчы з журналістам раённай газеты.

Яго адвезлі ў гарадскі аддзел міліцыі, дзе начальнік аховы грамадскага парадку і прафілактыкі правапарушэнняў маёр міліцыі Аляксей Гетмам пачаў складаць на актывіста адміністрацыйны пратакол за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства індывідуальных прадпрымальнікаў 1 ліпеня на гарадскім каапрынку і ў вялікай зале гарвыканкама. Гэты працэс зацягнуўся амаль на 5 гадзін. Падчас складання пратаколу Мікалаю Чарнавусу (ён інвалід II-ой групы) стала кепска, і ён неаднаразова прасіў аб дапамозе, але маёр міліцыі Аляксей Гетмам адмаўляўся выклікаць хуткую дапамогу.

Пасля складання адміністрацыйнага пратакола Мікалай Чарнавус не быў вызвалены, а яго накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе яму стала зусім кепска. У грамадскага актывіста рэзка павялічыўся ціск і здарыўся гіпертанічны крыз, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». У гэтых умовах супрацоўнікі міліцыі вымушаны былі выклікаць хуткую дапамогу і даставіць Мікалая Чаравуса ў гарадскі шпіталь, дзе ён знаходзіцца пад наглядам 2-х супрацоўнікаў міліцыі.

Па словах Віктара Сырыцы, які паспеў перагаварыць з Мікалаем Чарнавусам падчас яго пераходу з прыёмнага пакоя ў I-ае хірургічнае аддзяленне, выглядае ён вельмі стомленым і хворым.

Адначасова стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі не пусцілі ў палату да Мікалая Чарнавуса яго сына.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео