BE RU EN
rss facebook twitter

Грамадскасць Магілёва просіць мясцовых дэпутатаў зладзіць плебесцыт

30.06.2014
Грамадскасць Магілёва просіць мясцовых дэпутатаў зладзіць плебесцыт
У Магілёве ініцыююць мясцовы рэферэндум. Яблыкам раздору стала гарадская плошча.

 Прадстаўнікі магілёўскай грамадскасці, якія гуртуюцца вакол суполкі «Грамадскі магістрат», прапануюць гарсавету не спяшацца з перайменаваннем Савецкай плошчы. Суполка прыняла рэзалюцыю з заклікам да дэпутатаў правесці мясцовы рэфэрэндум, на які і вынесці пытанне пра перайменаванне найстарэйшага пляцу ў горадзе. Замест прапанаванай уладай новай назвы — плошча Славы — «Грамадскі магістрат» прапануе сваю: Ратушная плошча.

30 ліпеня адзін з заснавальнікаў «Грамадзкага магістрату» Зьміцер Салаўёў занёс у сакратарыят гарсавету рэзалюцыю суполкі. Падпісанты спадзяюцца, што яе зачытаюць на сэсіі гарсавету, якая адбудзецца 1 ліпеня, і дэпутаты прыслухаюцца да меркавання грамадскасьці.

«Назва „плошча Славы“ не абгрунтаваная і недарэчная, — тлумачыць пазыцыю „Грамадскага магістрату“ Зміцер Салаўёў. — Мы ж прапануем назву, якая пры любым палітычным рэжыме не будзе выклікаць у грамадскасьці незадаволенасці. Назва плошчы Ратушная — абсалютна нэйтральная. Акрамя таго, цяпер на плошчы дамінуе будынак Ратушы, адсюль і назва плошчы», — заяўляе Зміцер Салаўёў.

Ініцыятар паседжання «Грамадскага магістрату», прысвечанага пытанням захавання гістарычнай спадчыны Магілёва, у тым ліку і перайменаванню найстарэйшай плошчы горада, Ігар Барысаў лічыць, што даўно наспела патрэба пазбаўляцца ад «савецкіх назваў». Пры гэтым актывіст адзначае:

«Чыноўнікі нешта прапануюць, але зноў атрымліваецца, што назвамі ўшаноўваюцца толькі падзеі Айчынай вайны. Крыўдна, што не вяртаецца спрадвечнае магілёўскае. Адбываецца прыстасаванне новага пад старое савецкае. Мо чыноўнікі гэтак хочуць застацца ў гісторыі».

Сябра тапанімічнай камісіі пры Магілёўскім гарвыканкаме, гісторык Ігар Пушкін зазначае, што галасаваў супраць прапановы пераназваць Савецкую плошчу ў плошчу Славы:

«Гэтая назва ніяк не пасуе да плошчы. Гэта наватвор. Такая назва можа быць, але нам неабходна вызначыцца. Калі мы вяртаем гістарычныя назвы гарадскім вуліцам, то гэтая плошча павінна называецца Гандлёвай, падабаецца гэта каму ці не, — даводзіць гісторык. — Цяпер нічога на плошчы не нагадвае пра гандаль. Гандлёвых радоў няма. Пабудаваны мэмарыяльны комплекс зішчыў тое, што там было і што можна было аднавіць».

Пакуль перайменаваць плошчу пастанавілі прэзідыюмы гарвыканкаму і гарсавету. Зацьвердзіць рашэнне павінны дэпутаты на сесіі гарсавету. Старшыня гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў яшчэ месяц таму заявіў, што збіраецца абвясьціць пра перайменаваньне Савецкай плошчы ў плошчу Славы 3 ліпеня. 

Паводле Радыё Свабода

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео