BE RU EN
rss facebook twitter

"Ляпіс Трубяцкі" зайграе развітальны канцэрт у Вільні (+ бясплатныя візы)

30.06.2014
"Ляпіс Трубяцкі" зайграе развітальны канцэрт у Вільні (+ бясплатныя візы)
"Ляпіс Трубяцкі" зайграе развітальны канцэрт у Вільні. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы, каб наведаць мерапрыемства.

23 жніўня гурт гурт "Ляпіс Трубяцкі" у межах развітальнага тура "Клоуна нет – Happy End Tour" дасць канцэрт канцэрт для беларускай публікі. Выступ адбудзецца ў Вільні на адкрытай пляцоўцы клуба Loftas, разлічанай на 4,5 тысячы гледачоў. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

Як і было абвешчана некалькі месяцаў таму, з 1 верасня "Ляпіс Трубяцкі" спыніць сваё існаванне. Тур "Клоуна нет – Happy End Tour" стане найкарацейшым у гісторыі

гурта – акрамя Вільні калектыў зайграе развітальныя канцэрты толькі ў Маскве, Піцеры і Кіеве.

Гэтай зімой мы гучна і шырока прэзентавалі праграму "Грай" у Siemens Arena. На гэтым жа канцэрце ў Вільні хацелася б стварыць больш непасрэдную, інтымную атмасферу. Пры гэтым спадзяемся абыйсціся без слёз. Настройвайцеся на пазітыў! – тлумачыць прадусар "Ляпісаў" Яўген Калмыкоў.

Бясплатная віза: дзякуючы падтрымцы МЗС Літоўскай Рэспублікі квіткі на гэты фэст забяспечаны бясплатнымі візамі з тэрмінам знаходжання з 22 да 24 жніўня ўключна. Падача дакументаў традыцыйна спрошчаная – даведкі з месцы працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрэбныя. Падрабязная інфармацыя па запаўненні анкет і іншых нюансах – www.shabli.by. 

Умовы продажу квіткоў: адзін квіток на адзін пашпарт. Калі вы не маеце дзейнай візы, для набыцця квітка вам трэба спачатку зарэгістравацца на падачу дакументаў у амбасадзе Літоўская Рэспублікі ў Беларусі на даты з 30 ліпеня па 15 жніўня (электронны запіс на сайце http://by.mfa.lt) і раздрукаваць пацверджанне рэгістрацыі.

Новыя месцы на падачу дакументаў з’яўляюцца кожны працоўны дзень. 

Кошт на квіткоў: 420 тыс. руб. 

Продаж квіткоў: з 30 чэрвеня толькі на офісе агенцыі "Шаблі": горад Мінск, вуліца Чарвякова 6, пад’езд 3, цокальны паверх (з 9:00 да 19:00 гадзін у працоўныя дні).

Інфалінія ў Беларусі: +375 33 6555596; +375 29 6555596, +375 17 395 05 65.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео