BE RU EN
rss facebook twitter

Абаронцы Курапатаў прайгралі ў судзе

27.06.2014
Абаронцы Курапатаў прайгралі ў судзе
Фота Еўрарадыё
Такі вердыкт вынес 27 чэрвеня Цэнтральны суд Мінска.

На працэсе разглядалася калектыўная скарга грамадскіх дзеячаў на дзеянні Генпракуратуры ў справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў месцы масавых расстрэлаў у Курапатах.

Сёлета ў лютым прадстаўнікі грамадскасці накіравалі ў Генпракуратуру ліст. Яны настойвалі, што недапушчальна праводзіць любыя праектна-даследчыя работы на тэрыторыі ахоўнай зоны Курапаты, бо гэта можа прывесці да знішчэння аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Сярод іншага яны прасілі праверыць, як выкананае рашэнне нарады з удзелам прадстаўнікоў Генпракуратуры ад 27 снежня 2012 года пра вынас чатырох дамкоў рэстаранна-забаўляльнага комплексу, узведзенага ў ахоўнай зоне, а таксама прыняць меры па іх зносе, паведамляе Еўрарадыё.

У афіцыйным адказе на гэты зварот Генпракуратура паінфармавала, што ён накіраваны ў Міністэрства культуры. Абаронцы Курапатаў расцанілі такі адказ як "адпіску" і абскардзілі рашэнне Генпракуратуры ў судзе.

Суд, аднак, стаў на бок Генпракуратуры і 27 чэрвеня прызнаў слушнасць яе довадаў.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео