BE RU EN
rss facebook twitter

Алесь Лагвінец: «Русскому миру» можна супрацьстаяць толькі нацыянальнай кансалідацыяй

26.06.2014 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Алесь Лагвінец: «Русскому миру» можна супрацьстаяць толькі нацыянальнай кансалідацыяй
Агрэсіўнасць расійскай прапаганды, што шалёнымі хвалямі накатвае на беларусаў з экранаў тэлевізараў, цяжка сумяшчаецца з традыцыйнымі схільнасцямі беларусаў да спакою, парадку ды прыстойнасці.

Інфармацыйная вайна, якую развязала Расія супраць Украіны і ўвогуле супраць праеўрапейскіх памкненняў былых постсавецкіх рэспублік, відавочна зачапіла Беларусь. Гэта мякка кажучы, улічваючы дамінаванне расійскага ТБ у беларускай інфармацыйнай прасторы. На думку палітолага, намесніка руху «За свабоду» Алеся Лагвінца, разумеюць гэта і ўлады, якія праз дзяржаўныя тэлеканалы і друкаваныя СМІ спрабуюць трансляваць больш узважаную пазіцыю.

- Крышку дзяржаўныя медыі штосьці ўжо робяць, то бок сітуацыя ўжо не такая чорна-белая ў іх асвятленні, бо яны загнаныя ў пастку - не могуць паўтараць выключна тое, што робіцца расійскімі медыямі, - распавядае Алесь Лагвінец у размове з карэспандэнтам Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». - Першае, таму што не такія яны ўжо і прафесіяналы ў прапагандзе. Другое, гэтая прапаганда можа быць скіраваная супраць іх. Бо ўладам трэба знайсці нейкая сваё месца нават у гэтым «Русском мире». Таму такія крокі як адкрыццё таго ж помніку Альгерду, як усё ж такі пэўнае выкарыстанне беларускай мовы, як заявы кіраўніка Беларусі адносна Ўкраіны і дзеянні – прысутнасць Лукашэнкі на інаўгурацыі ў Кіеве, датэрміновае вызваленне Алеся Бяляцкага – гэта пэўныя крокі, якія паказваюць, што ўладам не вельмі камфортна ў такім паўнафарматным «Русском мире» як яго разумеюць у Крамлі. І таму гэтыя крокі дыстанцавання ёсць – пытанне, як выкарыстаць іх на карысць таго, каб у нашым грамадстве было большае разуменне інтарэсаў Беларусі, большае разуменне важнасці нацыянальнай згоды.

- Але ці не занадта далёка ўвайшла расійская прапаганда ў свядомасць беларусаў? Грамадства радыкальна падзелена Майданам і расійскай трактоўкай украінскіх падзеяў.

- Ёсць пагроза гэтага – велізарная, але, мне падаецца, не ўсё страчана, паколькі, па-першае, беларусы наўрад ці хочуць ваяваць. А мы бачым, што расійская прапаганда – яна вельмі агрэсіўная. Так, хутчэй за ўсё, беларусы ёсць усё ж пасіўнымі ўспрымальнікамі прапаганды. Але ў той жа час яны маюць пэўны інтарэс – яны хочуць парадку, спакою і прыстойнасці, каб было па-людску. І з гэтага пункту гледзішча – і дваццаць год незалежнасці, і наша блізкасць да літоўцаў, да палякаў, і нашы кантакты з імі ўсё ж такі ёсць пэўнай зарукай, што справы ў Беларусі могуць пайсці іншым шляхам. У нас будзе свой беларускі шлях, шлях рэвалюцыі духу, але калі ён наступіць – гэта немагчыма прызначыць альбо сфармуляваць і зафіксаваць. Але ў кожным разе шанцы на гэта маюцца – пакуль ёсць беларуская дзяржава, пакуль ёсць беларусы, якія ганарацца тым, што яны беларусы і якія хочуць будаваць сваю незалежнасць.

- І як беларусам рэалізаваць свае жаданні? Майдан – наўрад ці гэта выбар большасці беларусаў.

- Пытанне крытычнай масы і супольных дзеянняў. Калі людзі будуць мець аднолькавую рэакцыю на несправядлівыя дзеянні і салідарна на гэта рэагаваць. Патрэбна кансалідавацца беларусам, неабыякавым беларусам. Улада сёння робіць вельмі мала, практычна нічога дзеля таго, каб у грамадстве быў дыялог, была нацыянальная згода. Варта пераканаць як бальшыню беларусаў, якія яшчэ ахопленыя сваёй абыякавасцю, так і ўладу, што мы – грамадзяне Беларусі – маем інтарэс у тым, каб размаўляць паміж сабой, каб слухаць адзін аднаго. І відавочна пратэст – гэта права любога грамадзяніна, права на мірны пратэст. Негвалтоўны супраціў – нашмат больш паспяховы, чымсьці той, які вядзе да велізарных стратаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео