BE RU EN
rss facebook twitter

У Віцебску ўстанавілі помнік князю Альгерду

25.06.2014
У Віцебску ўстанавілі помнік князю Альгерду
Фота Сержука Серабро, Народныя навіны Віцебска
Конны помнік князю створаны мінскім скульптарам Сяргеем Бандарэнкам і адліты на полацкім прадпрыемстве “Тэхналіт”.

24 чэрвеня на Рынкавай плошчы насупраць Уваскрасенскай царквы быў усталяваны помнік князю Віцебскаму (1320 – 1345 гады), Вялікаму князю Літоўскаму (1345 – 1377 гады) Альгерду.

У Віцебск яго прывезлі 24 чэрвеня каля 9:00, пасля чаго пачаўся працэс мантажу, што цягнуўся амаль да 21:00.

Пусты пастамент, які віцебскія чыноўнікі сарамліва называлі “Помнікам віцебскім замкам”, давялося пашырыць пад новую скульптуру — для гэтага наперадзе ўсталявалі дадатковы гранітны блок.

Князь Альгерд у Віцебск прыехаў асобна ад свайго каня: дзве часткі скульптуры везлі ў розных машынах. На месцы ўсталёўкі іх спачатку выгрузілі, а потым князя ўссадзілі верхам і замацавалі. Асобнымі часткамі былі таксама меч і лейцы — іх прымацоўвалі апошнімі,паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео