BE RU EN
rss facebook twitter

«Белсат» зноў будуць судзіць

24.06.2014
«Белсат» зноў будуць судзіць
Прэзідыум Вярхоўнага суда пастанавіў, што закрытую справу супраць тэлеканалу трэба перагледзець. Абгрунтаванне рашэння суд прадставіць праз 10 дзён, тады ж вызначыць дату чарговага пасяджэння.

На судзе «Белсат» прадстаўляў Міхась Янчук: «На маю думку гэта спроба ўздзеяння на беларускія СМІ перад выбарамі - каб трымаць іх у стане няпэўнасці і пад ціскам. Цікава, што па часе гэта супадае з чарговым візітам намесніцы міністра замежных справаў Алены Купчыной у Варшаву і дэкларатыўным ацяпленнем стасункам паміж Беларуссю і Польшчаю».

Нагадаем, бізнесовец Андрэй Белякоў, уласнік фірмы «БЕЛСАТплюс», заявіў, што праблемы ў яго ўзніклі ў сувязі з тым, што людзі асацыююць таварны знак яго прадпрыемства з тэлеканалам «Белсат». На пытанне суддзі, у чым гэта праяўляецца, Белякоў заявіў: «Людзі асацыююць нас з тэлеканалам, прыходзяць як да карэспандэнтаў са сваім горам, прапановамі. Гэта перашкаджае нам працаваць».

Пяць месяцаў таму Вярхоўны Суд не задаволіў прэтэнзіяў Андрэя Белякова і вынес рашэнне на карысць тэлеканалу, нагадвае прэс-служба «Белсату». Уласнік фірмы «БЕЛСАТплюс» дамагаўся забароны выкарыстоўваць таварны знак «Белсат ТВ» («Belsat TV») тэлеканалам. Аднак калегія інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда адкінула патрабаванні спадара Белякова, палічыўшы іх неабгрунтаванымі.

«Судовая калегія мяркуе, што пазоўнік не даў суду доказаў, якія пацвярджаюць ягоныя высновы аб парушэнні адказнікам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выключнага права на знак «BELSAT» паводле пасведчання № 17 573. Прадстаўленыя доказы не ўтрымліваюць звестак аб выкарыстоўванні адказнікам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падчас трансляцыі тэлеканалу «Белсат» і на старонках інтэрнэт-сайту www.belsat.eu таварнага знаку», – гаворыцца ў судовым рашэнні калегіі Вярхоўнага Суда.

Аднак намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Аляксандр Федарцоў запатрабаваў перагледзець гэтае рашэнне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео