BE RU EN
rss facebook twitter

Віктар Шалкевіч стаў лаўрэатам прэміі "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава

22.06.2014
Віктар Шалкевіч стаў лаўрэатам прэміі "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава
Цырымонія ўручэння штогадовай прэміі, якая носіць імя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, адбылася 21 чэрвеня на яго радзіме, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Прэмія была заснаваная кіраўніком руху "За Свабоду", экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам у 2008 годзе, нагадвае БелаПАН. Яна ўручаецца за "выключны ўклад ва ўмацаванне духу беларусаў". Ідэя заснаваць такую ўзнагароду ўзнікла пасля таго, як Мілінкевіч атрымаў прэмію "За свабоду думкі" імя Андрэя Сахарава ад Еўрапарламента.

У свой час лаўрэатамі гэтай прэміі станавіліся літаратары Рыгор Барадулін і Уладзімір Арлоў, палітыкі Павел Севярынец і Уладзімір Някляеў, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, мастакі Алесь Марачкін і Алесь Пушкін, музыканты Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч.

Віктар Шалкевіч нарадзіўся 9 лютага 1959 года ў гарадскім пасёлку Поразава (Свіслацкі раён Гродзенскай вобласці). Вучыўся ў мясцовай школе, пасля паехаў у Мінск, дзе ў 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У 1980—1987 гадах працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, наступныя тры гады — выкладчыкам у Гродзенскім культурасветвучылішчы. З пачатку 1990-х і да гэтага часу працуе ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.

На рахунку барда восем музычных альбомаў: "Правінцыя", выдадзены ў 1992 годзе, "Смутны беларускі блюз" — у 1996-м, "Балады і рамансы" — у 1998-м, "Добрай раніцы" — у 2002-м, "За сто крокаў ад Вострае Брамы" — у 2004-м, "Гарадзенец прызямліўся ў Менску" — у 2006-м і Enigmatyczne kino Lwow ("Загадкавы кінатэатр "Львоў") і "Шчаслівая сямёрка" — у 2010 годзе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео