BE RU EN
rss facebook twitter

Беларуская нацыянальная платформа абмяркуе свой стан ва ўмовах рэгіянальнага крызісу

21.06.2014 Служба информации "ЕвроБеларуси"
Беларуская нацыянальная платформа абмяркуе свой стан ва ўмовах рэгіянальнага крызісу
Сення, 21 чэрвеня, у Мiнску пройдзе чарговая канферэнцыя Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Яна будзе мець назву "Беларусь ва ўмовах рэгіянальнага крызісу і стагнацыі Усходняга партнёрства".

Удзельнiкi канферэнцыi плануюць разгледзець справаздачу Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы за 2013-2014 год. Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" публiкуе вытрымкі з гэтага дакумента. У ім прапануецца апісанне сітуацыі як унутры Беларусі, так і за яе межамі, выклікаў, з якімі прыходзіцца сутыкацца грамадзянскай супольнасці нашай краіны, а таксама рэкамендацыі Каардынацыйнага камітэта па пераадоленні існуючых праблем.

Усходняе парнёрства

На сенняшні дзень ініцыятыва ЕС "Усходняе парнёрства" (УП) знаходзіцца ў відавочным крызісе. Пазытыўны імпульс трансфармацый кран УП адпаведна з еўрапейскай мадэллю, што быў нададзены Усходнім парнёрствам, сутыкнуўся з некалькімі супярэчнасцямі.

а) Супрадзеянне Расіі і яе вайсковая агрэсія ў рэгіене падвысілі кошты супрацоўніцтва нашых краін з ЕС і справакавалі працяглы палітычны крызіс ва Украіне, а таксама змену геапалітычнага курсу Арменіі. Усходняе парнёрства на сёняшні час не мае адпаведных інструментаў супрацьдзеяння расійскай палітыцы ў рэгіене.

б) Арыентацыя УП у асноўным на супрацоўніцтва з дзяржавамі і адаптацыю апошнімі норм еўрапейскага заканадаўства пры ігнараванні ўнутранага палітычнага кантэксту краін-парнёраў паказала сваю выразную абмежаванасць. Незацікаўленыя ў трансфармацыях дзяржаўныя эліты лёгка сімулююць працэс рэформ без ініцыявання сутнасных змен. Уся падрыхтоўчая праца па рэформах, як паказвае досвед Украіны і Арменіі, хутка можа быць павернутая ў цалкам адваротным напрамку.

в) Пры дэклараванні выключнай важнасці ўцягвання ў трансфармацыйны працэс грамадзянскай супольнасці, ЕС хутчэй бюракратызуе і фармалізуе ўдзел грамадзянскай супольнасці ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства". Акцэнтуючы ўвагу на дзяржаўных інстытуцыях, ЕС стварае пэўныя перашкоды для больш шырокага ўваходу грамадства ў палітычны працэс. Парадаксальнасць гэтага падыходу заключаецца ў тым, што гэтым ЕС адштурхоўвае найбольш еўрапеізаваную частку грамадства краін-партнёраў. Пры гэтым, як паказвае досвед Украіны, менавіта грамадства і грамадзянская супольнасць ёсць найгалоўнейшымі актарамі еўрапейскіх трансфармацый.

г) Шматбаковае вымярэнне палітыкі УП стаіць перад выклікам маргіналізацыі краін-аўтсайдэраў у працэсах сбліжэння з ЕС (Арменія, Азербайджан, Беларусь), што падрывае цэласнасць гэтай рэгіянальнай ініцыятывы.

Унутраная сітуацыя ў Беларусі

Неспрыяльныя ўмовы для развіцця грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны фактычна выштурхоўваюць яе на перыферыю грамадска-палітычнага жыцця. Каб мець магчымасць уплыву на хоць якія значныя для краіны рашэнні, грамадзянская супольнасць мусіць найперш змяніць самі ўмовы свайго існавання. Першаснае пытанне - гэта палітычныя трансфармацыі і лібералізацыя палітычнага рэжыму, што патрабуе больш актыўнай палітычнай ролі грамадзянскай супольнасці. У той жа момант, сама грамадзянская супольнасць Беларусі відавочна не гатова да прыняцця на сябе такой місіі.

Сярод небяспечных тэндэнцый апошняга перыяду ўвагі і дзеяння патрабуе істотнае зніжэнне сярод грамадзян колькасці прыхільнікаў праеўрапейскага развіцця Беларусі і рост прарасейскіх настрояў у беларускім грамадстве (у адпаведнасці з апошнімі сацыялагічнымі дадзенымі А.П. Вардамацкага), а таксама інфармацыйная вайна вакол Украіны, якая негатыўна адбіваецца, у тым ліку, і на беларускім грамадстве.

У бліжэйшы час таксама набліжаецца новая так званая "электаральная фаза" - прэзідэнцкія "выбары" 2015 года. З улікам абсалютнай адсутнасці ўмоў для правядзення ў краіне сапраўдных выбараў Беларускай нацыянальнай платформе было б важна вызначыцца і заняць дакладную пазіцыю з адпаведнымі паводзінамі, заявамі і дзеяннямі, датычна стаўлення да кампані 2015 года.

Актуальны стан Беларускай нацыянальнай платформы

Беларуская нацыянальная платформа (БНП) адбылася як камунікатыўная пляцоўка для арганізацый грамадзянскай супольнасці, але засталася вельмі абмежаванай у сэнсе актыўнага грамадска-палітычнага актара. За апошні год стала відавочным, што, нягледзячы на шматлікую колькасць дзеянняў і малых крокаў, палітычна і стратэгічна БНП адчувае на сабе стагнацыйныя працэсы і губляе свае пазіцыі ў стасунках з зацікаўленымі бакамі ў межах УП. Прычыны гэтага палягаюць, па-першае, у вельмі нізкай ініцыятыўнасці сябраў Нацыянальнай платформы, якія па-большасці не імкнуцца да запуску супольных ініцыятыў і абмяжоўваюцца сваім вузкім парадкам дня. Па-другое, гэта праблема звязана з фармальнымі перерашкодамі і завужэннем прасторы для дзейнасці БНП і з боку дзяржавы, і збоку ЕС, і буйных міжнародных актараў (Савет Еўропы, ААН). Невырашанасць шэрагу пытанняў унутранага будаўніцтва і развіцця БНП папярэдняга перыяду стымулюе маргінальнасць, не дазваляе актыўна рухацца наперад ва ўмацаванні яе ролі і фарматаў дзейнасці.

Прыарытэты

У сувязі з гэтымі выклікамі Беларуская нацыянальная платформа павінна:

1. На бліжэйшую перспектыву стаць кропкай прыцягнення і супрацоўніцтва праеўрапейскіх груп у межах грамадзянскай супольнасці, прапануючы грамадзянам бачную альтэрнатыву развіцця Беларусі ў еўрапейскім вектары.

2. Ініцыяваць працэс пераасэнсавання Усходняга парнёрства разам з партнёрамі па грамадзянскай супольнасці краін УП, забяспечыць узгадненне і сумеснае прасоўванне агульнага бачання ў дыялогу з ЕС і іншымі зацікаўленымі бакамі.

3. Усталяваць больш шчыльны фармат кааперацыі з нацыянальнымі платформамі краін УП.

4. Актывізаваць свае высілкі па ўваходу ў працэс еўрапейска-беларускага ўзаемадзення (праз, як найменш, маніторынг буйных праектаў і праграм супрацоўніцтва).

5. Вярнуцца да асноў Канцэпцыі развіцця БНП, прынятай 16 лістапада 2011 года, надаўшы большы дынамізм і эфектыўнасць яе дзеянням, перагледзець канцэпцыю ў адпаведнасці з актуальнымі задачамі на 2015-2017 гады.

6. Забяспечыць з улікам існуючых знешніх і ўнутраных выклікаў змястоўнае супрацоўніцтва ўдзельнікаў БНП у межах найбольш прыарытэтных нацыянальных праграм у інтарэсах падтрымкі праеўрапейскага вектару развіцця.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео