BE RU EN
rss facebook twitter

Жыхары Глыбокага змагаюцца за права правядзення мітынгаў і пікетаў

15.06.2014
Жыхары Глыбокага змагаюцца за права правядзення мітынгаў і пікетаў
Фота Яўгена Батуры
Чатыры дзясяткі жыхароў райцэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у беларускі Савет Міністраў.

 У лісце да ўладаў - просьба аб ініцыяванні звароту ў Канстытуцыйны суд з мэтай ацэнкі рашэння Глыбоцкага райвыканкаму №167 "Аб вызначэнні месцаў для правядзення мітынгаў і пікетавання" на адпаведнасць Асноўнаму закону, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".

"Можна было б сабраць болей подпісаў, але для нас было галоўным не гэта. Мы хацелі накіраваць ліст у Саўмін, каб атрымаць рэакцыю на тое, што ў нашым Глыбокім адбываецца. Пасля прыняцця рашэння райвыканкаму №167 ад 13.02.2012 у цяперашнім ягоным выглядзе нам не дазволілі ніводнай масавай акцыі. Хоць мы звярталіся з заяўкамі ў райвыканкам з кастрычніка мінулага года 5 ці 6 разоў", - кажа глыбоцкі актывіст Зміцер Лупач.

Першую, кастрычніцкую, адмову актывісты атрымалі таму, што ў рашэнне райвыканкаму ўносілі змены: былі змененыя месцы, вызначаныя мясцовымі ўладамі для правядзення масавых акцый. Але астатнія ўмовы засталіся ранейшыя, і менавіта праз іх масавую акцыю ў Глыбокім правесці стала немагчыма, працягвае спадар Лупач:

"У рашэнні выканкаму №167 ёсць пункт, згодна з якім трэба разам з заяўкай падаваць копіі дамоваў на абслугоўванне акцыі службамі ЖКГ, міліцыяй і паліклінікай. Але без дазволу ўладаў ніхто не бярэцца заключаць такія дамовы. Атрымліваецца зачараванае кола, з якога няма выйсця. Таму ў лісце ў Саўмін мы просім, каб адтуль ініцыявалі зварот і ў Канстытуцыйны суд дзеля праверкі адпаведнасці рашэння нашага выканкаму Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - галоўнага дзяржаўнага дакумента, дзе замацаваны нашы правы".

Зміцер Лупач мяркуе, што глыбоцкія ўлады, складаючы тэкст рашэння, узялі прыклад з Віцебскага гарвыканкаму: там рашэнне, якое рэгламентуе парадак арганізацыі масавых акцый з пунктам пра папярэднія дамовы было прынята яшчэ ў 2009 годзе.

Некалькі тыдняў таму віцебскія актывісты таксама даслалі калектыўны ліст у Савет Міністраў з мэтаю паўплываць на гарадскія ўлады, каб тыя ўнеслі ў рашэнне адпаведныя змены. Бо ў Віцебску не дазволена ніводнай вулічнай масавай акцыі па ініцыятыве актывістаў ўжо цягам амаль пяці гадоў.

Ранейшыя спробы схіліць гарвыканкам ды перагляду свайго рашэння былі беспаспяховыя: з усіх інстанцый актывістам адказвалі, што рашэнне Віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10.07.2009 г. прайшло юрыдычную экспертызу, зацверджана, а значыць прызнана дасканалым.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео